Махамад Рэза Захедзі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Махамад Рэза Захедзі
Remove ads

Махамад Рэза Захедзі (англ.: Mohammad Reza Zahedi; 2 лістапада 19601 красавіка 2024) — іранскі военачальнік, брыгадны генерал[3].

Хуткія факты Махамад Рэза Захедзі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1979 годзе ўступіў у Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР). У час ірана-іракскай вайны служыў афіцэрам сярэдняга звяна. З 1983 па 1986 год узначальваў 44-ю дывізію «Камар Бені Хашым», з 1986 па 1991 год — 14-ю дывізію «Імам Хусейн». З 2005 па 2008 год быў камандуючым сухапутнымі войскамі КВІР. Адначасова ўзначаліў базу «Тар-Алах», якая адказвала за бяспеку іранскай сталіцы Тэгеран. З 2008 па 2017 год камандаваў атрадам «Кудс» у Сірыі і Ліване[4].

Быў забіты ў выніку ізраільскага авіяўдара па консульстве Ірана ў Дамаску[5][6]. На момант сваёй смерці займаўся каардынацыяй дзеянняў падтрымоўваных Іранам ваенізаваных арганізацый, такіх як «Хезбала» і ХАМАС, супраць Ізраіля[7].

Remove ads

Санкцыі

Яго імя было ўключана ў так званы «чорны спіс» ААН з 15 высокапастаўленых ваенных і палітычных дзеячаў Ірана, якія падазраюцца ў датычнасці да распрацоўкі ядзернай і ракетнай праграм Тэгерана, і якім забаронены выезд за межы краіны[8].

Заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads