Маўрыцыа Педэці

Італьянскі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Маўры́цыа Педэ́ці (італ.: Mauritio Pedetti; 13 кастрычніка 1719, Казаска-д’Інтэльві, правінцыя Кома — 14 сакавіка 1799, Айхштэт) — італьянскі архітэктар позняга барока.

Хуткія факты Маўрыцыа Педэці, Дата нараджэння ...
Thumb
Труна Маўрыцыа Педэці на могілках Айхштэта

Дзед Маўрыцыа па матчынай лініі, будучы прафесійным архітэктарам, навучыў хлопчыка маляваць. У 1722 годзе сям'я пераязджае ў Мангейм. Разам са стрыечным братам Маўрыцыа працаваў на будаўніцтве Людвігсбургскай рэзідэнцыі. У 1735 годзе ўдзельнічае ў праектаванні рэзідэнцыі маркграфа ў Ансбахе. У 1738 годзе праектуе царкву святога Гумберта ў Мюнхене.

У 1739-1741-х гадах Педэці падарожнічае па Італіі, удасканальваючы пры гэтым сваё майстэрства архітэктара. Педэці быў уцягнуты ў вайну за аўстрыйскую спадчыну. У 1743 годзе ён паступае на ваенную службу. Аднак неўзабаве пакідае яе і аказваецца пры двары князёў Радзівілаў у Нясвіжы, дзе працаваў у 17481752 гадах. Тут Педэці ўдзельнічае ў рэстаўрацыі езуіцкага храма Божага Цела[крыніца?], пабудаваў капліцу ў ягоным двары, а таксама ўдзельнічае ў будаўніцтве невялікага палаца «Кансаляцыя» ў Альбе[4].

Пасля некалькіх гадоў, праведзеных у Вялікім Княстве Літоўскім, Педэці вяртаецца ў нямецкія землі і паступае ў слугаванне да князю-біскупу айхштэцкаму. Больш шырокую вядомасць, чым ранейшыя працы, яму прыносіць стварэнне шэрагу будынкаў у горадзе Айхштэце.

Remove ads

Зноскі

1. Mauritio Pedetti // https://www.deutsche-biographie.de/sfz94388.html Праверана 9 кастрычніка 2017.
2. Maurizio Pedetti // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL

3. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.

4. Педэці Маўрыцыо // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads