Меліціна Дзмітрыеўна Станюта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Меліціна Дзмітрыеўна Станюта
Remove ads

Меліціна Дзмітрыеўна Станюта (нар. 15 лістапада 1993, Мінск, Беларусь) — беларуская гімнастка. Праўнучка Стэфаніі Станюты, унучка Аляксандра Станюты.

Хуткія факты Меліціна Станюта, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Спартыўная кар’ера

Меліціну Станюту адрознівала элегантнасць і грацыёзнасць выступленняў.

Упершыню яна заявіла пра сябе яшчэ юніёркай. Пачаўшы выступаць сярод сеньёрак (дарослых гімнастак), Меліціна адразу ж увайшла ў лік лепшых гімнастак свету. У 15 гадоў яна выйграла бронзавы медаль у практыкаваннях з абручом на чэмпіянаце свету. На чэмпіянаце Еўропы-2010 Станюта была прэтэндэнткай на медаль, але грубая памылка ў практыкаванні з мячом пакінула яе па-за межамі пастамента. На чэмпіянаце свету 2010 года ў Маскве Меліціна Станюта выйграла два бронзавых медалі — у практыкаваннях са скакалкай і ў мнагабор’і. Медаль у мнагабор’і дастаўся беларускай гімнастцы нялёгка — яна ўсяго на 0,050 бала апярэдзіла азербайджанскую гімнастку Алію Гараеву.

На Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыа-дэ-Жанейра Меліціна Станюта заняла 5-е месца. У снежні 2016 абвясціла пра рашэнне завяршыць кар’еру.

Меліціна Станюта пасля завяршэння кар’еры 1,5 года была саўладальніцай крамы аксэсуараў Variety, але бізнэс не пайшоў[1].

Remove ads

Грамадзянская пазіцыя

18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[2].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads