Мемнан Родаскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ме́мнан (грэч. Mεμνων; каля 380 да н.э., Родас — 333 да н.э., Лесбас) — грэчаскі военачальнік, які служыў у персідскай арміі Дарыя III.
Remove ads
Ранняе жыццё
Мемнан быў выхадцам з вострава Родас. Разам са старэйшым братам Ментарам Мемнан спачатку служыў у якасці найміта ў персідскага сатрапа Фрыгіі Артабаза. У 362—360 гадах да н.э. некалькі сатрапаў Малой Азіі паднялі агульнае паўстанне супраць цара Артаксеркса III. Артабаз і разам з ім Ментар і Мемнан, якія кіравалі ў Траадзе, далучыліся да паўстанцаў. Аднак паўстанне правалілася, і Артабаз быў вымушаны бегчы ў Македонію. За ім каля 353 года да н.э. рушыў услед Мемнан. Аднак Ментар змог памірыцца з Артаксерксам і захапіў для яго Егіпет. У 342 годзе да н.э. ён дапамог Артабазу і Мемнану вярнуцца ў Азію. Пасля смерці Ментара Мемнан атрымаў пасаду галоўнага военачальніка ўсіх персідскіх войскаў у Малой Азіі і ажаніўся з яго ўдавой, дачкой Артабаза Барсіне (Артабаз жа быў у шлюбе з сястрой Ментара і Мемнана).
Remove ads
Уварванне македонцаў
У 336 годзе да н.э. у Малую Азію ўварваліся македонскія войскі пад кіраўніцтвам Аляксандра Вялікага. Перад бітвай на рацэ Гранік Мемнан прапанаваў персідскім военачальнікам ваенны план, сутнасць якога складалася ў выкарыстанні тактыкі выпаленай зямлі. Персы павінны былі знішчаць палі, засыпаць студні, адводзіць скаціну ў тыл і спальваць свае гарады з мэтай недапушчэння іх захопу ці выкарыстання македонскай арміяй. Аднак персы адхілілі гэты план, з прычыны таго, што лічылі недазвольным знішчэнне маёмасці сваіх жа падданых. Дарый III усё ж змог ацаніць стратэгічныя задумы Мемнана і ў 334 годзе да н.э. прызначыў яго галоўнакамандуючым персідскіх сіл.
Барацьба з Аляксандрам
Стаўшы галоўнакамандуючым, Мемнан зрабіў стаўку на барацьбу з Аляксандрам у яго тыле. З гэтай мэтай ён умацаваў Галікарнас і пачаў узмацняць флот персаў у Эгейскім моры, маючы на мэце перанесці ваенныя дзеянні ў Грэцыю. Верагодна, Мемнан меў план падняць грэчаскія гарады, якія знаходзіліся тады пад уладай Македоніі (і рэгента Аляксандра ў Еўропе, ненавіснага грэкам Антыпатра). Аляксандр распусціў свой флот, і Мемнан разлічваў у поўнай меры скарыстацца гэтым промахам македонцаў. Аднак у жніўні 333 гада да н.э. Мемнан быў забіты падчас аблогі горада Мітэлены на востраве Лесбас. З яго смерцю персідскае войска страціла каштоўнага і вопытнага камандзіра.
Тактыка Мемнана
Remove ads
Бібліяграфія
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads