Мосар (курганны могільнік)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мосар — курганны могільнік каля вёскі Мосар Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, за 0,5 км на поўдзень ад возера Мосарскае, у лесе.
Апісанне
Датуецца X — пачаткам XI стагоддзя.
Захавалася 10 насыпаў вышынёй 0,5—1,2 м, дыяметрам 6—8 м. Выявіў і даследаваў у канцы XVIII стагоддзя В. Мінліх, які раскапаў 6 насыпаў. Матэрыялы яго даследаванняў захоўваюцца ў Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу.
Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Знойдзены бронзавыя бразготкі, рэшткі скураных папружак. Абследавала ў 1981 годзе Л. У. Дучыц.
Шматлікія археалагічныя знаходкі і курганны могільнік сведчаць пра тое, што Мосар з’яўляецца адным з найбольш старажытных паселішчаў у раёне[1].
Remove ads
Зноскі
- в. Мосар(недаступная спасылка) на Прыдзвінне: гісторыя і сучаснасць(недаступная спасылка)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads