Музей Фіцуільяма

From Wikipedia, the free encyclopedia

Музей Фіцуільямаmap
Remove ads

Музей Фіцуільяма (англ.: Fitzwilliam Museum) — музей мастацтваў і гісторыі пры Кембрыджскім універсітэце ў горадзе Кембрыдж (Вялікабрытанія).

Хуткія факты Музей Фіцуільяма, Заснаваны ...
Remove ads

Агульныя звесткі

Музей быў утвораны ў 1816 годзе са спадчыны Рычарда Фіцуільяма, якая складалася са збору рэдкіх кніг і твораў мастацтва і якую ён завяшчаў універсітэту, а таксама 100 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Будынак музея пабудаваны ў 1848 годзе архітэктарам Чарльзам Кокерэлам. Штогод музей Фіцуільяма наведвае да 300 тысяч чалавек. Уваход у музей бясплатны.

Збор

Збор музея падзелены на пяць аддзяленняў:

  • Старажытнае мастацтва
  • Прыкладное мастацтва
  • Манеты і медалі
  • Рукапісы і кнігі
  • Жывапіс і графіка

У аддзяленні Старажытнага мастацтва можна ўбачыць экспанаты са Старажытнага Егіпта, Старажытнай Грэцыі і Рыма, з краін Блізкага Усходу і Кіпра архаічнай і эліністычнай эпох. У аддзяленні Прыкладнога мастацтва можна бачыць англійскія і еўрапейскія прадметы побыту: посуд і крышталь, мэблю, гадзіннікі, зброю Сярэднявечча і Новага часу, а таксама асобнікі мастацтва з Кітая, Японіі і Карэі. Калекцыя манет і медалёў налічвае больш за 190 тысяч прадметаў захоўвання з усяго свету і ад пачатку чаканкі манет аж да нашых дзён. Аднак асобнага манетнага кабінета ў музеі няма, медалі і манеты дэманструюцца ў залах іншых аддзяленняў. У калекцыю ўваходзяць таксама гістарычныя і мастацкія медалі, ваенныя і грамадзянскія ўзнагароды, збор гем і камей. У аддзяленні рукапісаў і кніг сабраны старажытныя і сярэднявечныя манускрыпты, рэдкія друкаваныя кнігі, рукапісы і ноты, у тым ліку Вірджынальная кніга Фіцуільяма, адна з галоўных крыніц інструментальнай музыкі елізавецінскага перыяду (захавальнік музычнай калекцыі — буйны брытанскі музыказнавец Іэн Фенлан). У карціннай галерэі захоўваюцца палотны і графіка еўрапейскіх майстроў XIII—XX стагоддзяў, у тым ліку працы такіх майстроў, як Джамбатыста Пітані, Тыцыяна, Веранезэ, Рубенс, Ван Дэйк, Дэга, Манэ, Сезан, Рэнуар, Пікаса і іншых.

Remove ads

Зноскі

  1. National Heritage List for England
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q6973052'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads