Музей гісторыі пладаводства Беларусі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Музей гісторыі пладаводства Беларусібеларуская дзяржаўная музейная ўстанова ў структуры Інстытута пладаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якая знаходзіцца ў Самахвалавічах ля Мінска.

Хуткія факты Музей гісторыі пладаводства Беларусі, Профіль ...
Remove ads

Апісанне

Музей заснаваны 10 кастрычніка 1995 года ў дзень 70-годдзя Інстытута пладаводства НАН Беларусі. Размяшчаецца ў галоўным корпусе гэтай установы. У аснову экспазіцыі пакладзены прадметна-храналагічны прынцып, яна складаецца з пяці буйных раздзелаў і адлюстроўвае развіццё пладаводства на тэрыторыі Беларусі з XI стагоддзя да сучаснасці. У экспазіцыі шырока прадстаўлены архіўныя матэрыялы XVI, XVIII-XX стагоддзяў з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва і архіваў навуковых устаноў Беларусі, Санкт-Пецярбургскага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, Польскага музея гісторыі сельскай гаспадаркі і сельскагаспадарчай прамысловасці ў Познані, а таксама з бібліятэк краіны, прыватных збораў і калекцый.

Remove ads

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads