Мушына (Мсціслаўскі раён)
аграгарадок у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Му́шына[1][2] (трансліт.: Mušyna, руск.: Мушино) — аграгарадок у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Цэнтр Мушынскага сельсавета і калгаса «70 год БССР».
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 12 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Мсціслаў, за 96 км ад Магілёва[2].
У вёсцы размешчана вадасховішча, з якога выцякае рака Радуга.
Гісторыя
Вёска заснавана ў пачатку 1930-х гадоў як цэнтральная сядзіба саўгаса «Перамога», які ўваходзіў у Аршанскі свінагадоўчы трэст, меў у 1935 годзе 7 трактароў і іншую тэхніку. У 1940 годзе ў саўгасе былі 3 вытворчыя аддзяленні, 2 жывёлагадоўчыя фермы, дзейнічалі дзіцячыя яслі, клуб, бальніца, аптэка.
У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 года да 28 верасня 1943 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1943 годзе гітлераўцы спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана.
Да 18 лістапада 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Ходасаўскага сельсавета, пасля — цэнтр Мушынскага сельсавета[3].
Remove ads
Насельніцтва
Памятныя мясціны
- Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads