Мюлер (футбаліст)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Луі́с Анто́ніу Карэ́а да Ко́ста (парт.: Luís Antônio Corrêa da Costa; нар. 31 студзеня 1966, Кампу-Гранды), больш вядомы як Мю́лер (ням.: Müller) — бразільскі футбаліст, нападнік. Чэмпіён свету 1994 у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі. Па колькасці галоў за «Сан-Паўлу» (158 мячоў), займае 7-е месца ў гісторыі клуба.
Remove ads
Кар’ера
Мюлер пачаў сваю кар’еру ў клубе «Сан-Паўлу» ў 1984 годзе і выступаў за гэты клуб да 1987 года, выйграўшы два чэмпіянаты Сан-Паўлу і чэмпіянат Бразіліі, а таксама стаў іграком нацыянальнай зборнай, у складзе якой паехаў на чэмпіянат свету, дзе на турніры заваяваў месца ў стартавым складзе каманды.
У 1988 годзе Мюлер перабраўся ў Італію, дзе пачаў выступаць за «Тарына», нягледзячы на тое, што бразілец забіваў у камандзе-аўтсайдары ў кожнай трэцяй гульні, гэта не выратавала турынскі клуб ад вылету ў Серыю B, аднак Мюлер дапамог клубу выйграць 2 Кубкі Італіі, што было несумнеўным поспехам клуба.
Адразу пасля гэтага Мюлер пакінуў Еўропу і вярнуўся ў «Сан-Паўлу», выйграўшы з камандай яшчэ два чэмпіянаты штата і першынство Бразіліі. Але найбольшых поспехаў клуб дамогся на міжнароднай арэне, выйграўшы два Кубкі Лібертадорэс і два Міжкантынентальныя кубкі, у другім з якіх гол Мюлера прынёс перамогу «Сан-Паўлу» ў матчы з «Міланам» 3:2, пасля чаго Мюлер быў прызнаны найлепшым іграком матча.
У 1995 годзе Мюлер з’ехаў на заробкі ў Японію, выступаючы за клуб «Касіва Рэйсал». Вярнуўшыся ў Бразілію праз год, Мюлер перайшоў у «Палмейрас», выйграўшы з камандай свой апошні тытул чэмпіёна штата. У 1996 годзе «Палмейрас» устанавіў рэкорд па колькасці галоў у чэмпіянаце, 100 мячоў, частка з якіх прыйшлася на долю Мюлера.
Следам за «Палмейрасам», Мюлер гуляў за «Сан-Паўлу», ужо не паказваючы свайго былога ўзроўню гульні, і італьянскую «Перуджу», за якую правёў толькі 6 матчаў. У 1997 годзе Мюлер перайшоў у «Сантус», дзе гуляў два гады, але ніякіх тытулаў не дамогся. Пасля гэтага, Мюлер перайшоў у «Крузейру», выйграўшы з клубам некалькі трафеяў.
Пазней Мюлер гуляў за «Карынтыянс», «Сан-Каэтану», «Тупі», «Партугезу Дэспортус» і «Іпатынгу».
Скончыўшы кар’еру іграка, Мюлер стаў тэлекаментатарам, працуючы на тэлеканале TV Bandeirantes, у тым ліку і на матчах чэмпіянату свету 2006 года. А адразу пасля турніру, Мюлер заняў пасаду выканаўчага дырэктара клуба «Санту-Андрэ», падпісаўшы кантракт на 5 гадоў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads