Мікалай Мікалаевіч Дабранраваў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Мікалаевіч Дабранраваў (руск.: Никола́й Никола́евич Добронра́вов; 22 лістапада 1928, Ленінград — 16 верасня 2023) — савецкі і расійскі паэт-песеннік, кінаакцёр. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1982) і прэміі Ленінскага камсамола (1978). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1970—1991).
З 1956 года і да самай смерці з’яўляўся мужам і сааўтарам кампазітара, піяністкі, народнай артысткі СССР Аляксандры Пахмутавай.
Remove ads
Біяграфія
З 1942 года жыў і вучыўся пад Масквой у Малахаўцы, дзе скончыў сярэднюю школу ў 1946 годзе. Скончыў школу-студыю пры Маскоўскім мастацкім тэатры і Маскоўскі гарадскі настаўніцкі інстытут. У канцы 50-х — пачатку 60-х гадоў працаваў акцёрам у Маскоўскім тэатры юнага гледача. З сярэдзіны 60-х гадоў цалкам прысвяціў сябе літаратурнай працы; член Саюза пісьменнікаў Расіі.
Творчасць
Аўтар некалькіх п’есаў для лялечных і дзіцячых тэатраў. У суаўтарстве з Сяргеем Грабённікавым напісаў кнігі для дзяцей і юнацтва: «Загараецца маяк», «Адчайны, адчайвай!», «Трэці не лішні», «Хутка канікулы» і інш. Аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў: «Тайговыя зоркі», «Вечная» трывога", «Вершы і песні», «Сузор’е Гагарына», «Вершы». Асаблівую папулярнасць заваявалі яго песні, напісаныя з кампазітарам Аляксандрай Пахмутавай: «Геолагі»; «Галоўнае, хлопцы, сэрцам не старэць!»; «Абдымаючы неба»; «Ведаеце, якім ён хлопцам быў!»; «Стомленая падлодка»; «Баязлівец не гуляе ў хакей»; «Пяшчота»; «Мелодыя»; «Да спаткання, Масква» (развітальная песня Летняй Алімпіяды-1980).
Remove ads
Зноскі
- https://www.eg.ru/showbusiness/3597082-skonchalsya-nikolay-dobronravov/ Праверана 17 верасня 2023.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads