Мілашкаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Відзскім раёне Маладзечанскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міла́шкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Відзскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Мілашкі.

Хуткія факты Мілашкаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Відзаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года апынуўся ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года быў скасаваны, тэрыторыя сельсавета была далучана да Далёкаўскага сельсавета[1].

Remove ads

Архіў

Архіўныя дакументы Мілашкаўскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокага[2]. Архіў, які ахоплівае 1948—1954 гады, складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, статыстычных справаздач, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, дакументаў па асабістаму складу і інш.
Памер архіва — 52 старонкі.
Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1081.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads