Міраслаў Гермашэўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міраслаў Гермашэўскі
Remove ads

Міраслаў Гермашэўскі (польск.: Mirosław Hermaszewski; 15 верасня 1941 — 12 снежня 2022, Варшава) — першы польскі касманаўт. Герой Савецкага Саюза (1978). Генерал.

Хуткія факты Міраслаў Гермашэўскі, Краіна: ...

Здзейсніў палёт у якасці касманаўта-даследчыка на касмічным караблі «Саюз-30» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (27 чэрвеня — 5 ліпеня 1978 г.); працягласць палёту — 7 сутак 22 гадзіны 2 хвіліны 59 секунд. Адзіны паляк, які паляцеў у космас[3].

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 15 верасня 1941 года.

У 1981 годзе, пасля ўвядзення ў Польшчы ваеннага становішча, уваходзіў у склад Ваеннага савета нацыянальнага выратавання. У 1982 скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба імя К. Я. Варашылава ў Маскве. У тым жа годзе быў прызначаны начальнікам польскага лётнага вучылішча «Школа арлянят». Затым быў намеснікам начальніка Галоўнага палітычнага кіравання польскай арміі і служыў у гэтай пасадзе да 1988 года, калі палітычныя органы ў польскай арміі былі скасаваныя. З 1988 па 1991 год служыў камендантам (начальнікам) Вышэйшай афіцэрскай лётнай школы ў Дэмбліне. З’яўляўся намеснікам камандуючага ВПС і СПА Польшчы.

З 2000 года — брыгадны генерал у адстаўцы. На грамадскіх пачатках займаўся прапагандай касманаўтыкі.

У 1988 годзе ў Віцебску ўсталяваны помнік беларускаму касманаўту Пятру Клімуку і першаму касманаўту Польшчы Міраславу Гермашэўскаму. Спасылка(недаступная спасылка)

Памёр 12 снежня 2022 года ў Варшаве[3].

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads