Міхаіл Данілавіч

(XIII—XIV стст.) князь друцкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Данілавіч, свецкае імя не вядома (2-я палова XIII — да 1330) — князь друцкі.

Хуткія факты Міхаіл Данілавіч, Род ...

Сын друцкага князя Данілы. Вядомы толькі з запісу ў памянніку Кіева-Пячэрскай лаўры. Жыў на мяжы XIII—XIV ст. Паводле таго ж памянніка, меў прынамсі аднаго сына — таксама Міхаіла.[2]

Паводле назіранняў Фёдара Успенскага, у старой анамастычнай традыцыі роду Рурыкавічаў, сын мог атрымаць бацькава імя ў адным выпадку — калі нарадзіўся пасля смерці бацькі[3]. Аднак да сярэдзіны XIII ст. адбылася трансфармацыя традыцыі — бацька і сын маглі мець аднолькавыя хросныя імёны, але па розных святых-цёзках і пры розных свецкіх імёнах[4]. Такім чынам, напэўна, друцкі князь Міхал Данілавіч і яго сын Міхаіл Міхайлавіч мелі розныя свецкія імёны, невядомыя цяпер.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads