Навакухнаўшчына

былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Наваку́хнаўшчына[1] (трансліт.: Navakuchnaŭščyna, руск.: Новокухновщина) — былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Судкоўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Вёска месцілася за 32 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Хойнікі (на ветцы Васілевічы — Гомель ад лініі Калінкавічы — Гомель), за 135 км ад Гомеля; сёння — на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, на поўначы — меліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Прыпяць (прыток р. Дняпро).

Гісторыя

Thumb
Хутары Кухнаўшчына на карце 1924-26 гадоў.
Thumb
Кухнаўшчына на нямецкай карце 1941 г.
Thumb
Нежылая Навакухнаўшчына на карце 2001 г.

Упершыню ўрочышча Кухенка (Kuchenka) згаданае ў размежаванні добраў Барбароў тытулярнага саветніка Андрэя фон Гольста, Хойнікі абозных літоўскіх Караля і Людвікі Прозараў, Тульгавічы харунжага мазырскага Феліцыяна Стоцкага, складзеным 30 чэрвеня 1803 года, а 13 сакавіка 1806 года змешчаным у кнігах Рэчыцкага земскага суда. Менавіта ў тым урочышчы быў насыпаны 33-ці капец, пры якім сутыкаліся межы што да ўгоддзяў прылегласці Barborowszczyzny Кажушак, хойніцкіх Навасёлак і фальварку Бабчын hrabstwa Brahińskiego[2] паноў Ракіцкіх.

На 1909 год ва ўрочышчы Кухнаўшчына (Кухновщизна) Юравіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні ў адным двары было 10 жыхароў[3].

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Кухнаўшчыне налічвалася 38 двароў, 110 жыхароў. У маі 1943 года акупанты спалілі вёску, загубілі аднаго чалавека[4]. 12 вяскоўцаў загінулі на франтах і прапалі без вестак[5].

Пасля вайны, з волі чыноўнікаў, вёску пачалі афіцыйна называць і пазначаць на картах Навакухнаўшчынай[A]. Паводле перапісу 1959 года ў Навакухнаўшчыне — 135 жыхароў. У складзе калгаса імя XXII з’езда КПСС (цэнтр — вёска Кажушкі).

Да 8 студзеня 1987 года вёска Навакухнаўшчына належала да Кажушкаўскага сельсавета, пасля — у складзе Тульгавіцкага сельсавета[7].

Remove ads

Вядомыя асобы

  • Уладзімір Аляксандравіч Малашчанка (нар. 1939) — вучоны ў галіне механікі. Доктар тэхнічных навук, прафесар[8].

Заўвагі

  1. У хойніцкай кнізе «Памяць» нават у пераліку адселеных у сувязі з аварыяй на ЧАЭС вёсак названа Кухнаўшчына[6].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads