Наталля Сяргееўна Гурына

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Наталля Сяргееўна Гурына (нар. 4 верасня 1950, г. Рцішчава, Саратаўская вобласць, Расія) — батанік, правізар. Доктар біялагічных навук (1994), прафесар.

Хуткія факты Наталля Сяргееўна Гурына, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага (спецыяльнасць «Біялогія», 1973; аспірантура, 1978), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фармацыя», 2001).

Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1974—2011, фармацэўтычны факультэт, кафедра фармакагнозіі і батанікі, прафесар, у 2001—2008 — загадчык кафедры, 1997—2011 — дэкан факультэта), Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 2011, фармацэўтычны факультэт, прафесар кафедры арганізацыі фармацыі, у 2011—2013 — загадчык кафедры, з 2011 — дэкан факультэта).

Навуковыя інтарэсы: аэраалергены; аэрапаліналогія; вывучэнне лекавых раслін флоры Беларусі; фармакагнозія; фармацэўтычная адукацыя.

Член Беларускага батанічнага таварыства[1].

Remove ads

Узнагароды

Знакі «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», «Выдатнік адукацыі» і інш.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads