Нацыянальны навукова-даследчы цэнтр маніторынгу азонасферы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальны навукова-даследчы цэнтр маніторынгу азонасферы — падраздзяленне БДУ. Асноўныя задачы ННДЦ МА БДУ — маніторынг азонавага слою, прыземнай ультрафіялетавай радыяцыі, іншых параметраў атмасферы, выкананне навукова-даследчых работ па фізіцы атмасферы і сумежных пытаннях. Установа створана 14 чэрвеня 1997 г.[1]
Remove ads
Падраздзяленні
- Лабараторыя фізікі атмасферы;
 - Лабараторыя біяфатонікі;
 - Лабараторыя аптычных сродкаў вымярэнняў;
 - Лабараторыя сродкаў аўтаматызацыі;
 - Інфармацыйна-аналітычны цэнтр;
 - Азонаметрычная станцыя N 354 GAW;
 - Сектар метралогіі.
 
Асноўныя напрамкі дзейнасці цэнтра
- Даследаванні ў галіне фізікі азонасферы і праблем захавання азонавага слою.
 - Аператыўны маніторынг, аналіз і прагноз стану азонасферы і ўзроўняў прыземнага УФ — выпраменьвання, абмен інфармацыяй з айчыннымі, замежнымі даследчымі цэнтрамі і міжнароднымі арганізацыямі.
 - Правядзенне вымярэнняў у адпаведнасці з праграмай Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі Global Atmosphere Watch.
 - Даследаванне медыцынскіх і біялагічных аспектаў ўздзеяння УФ — выпраменьвання і хімічных рэчываў, якія забруджваюць атмасферу.
 - Распрацоўка і стварэнне новай вымяральнай апаратуры для маніторынгу атмасферы.
 - Забеспячэнне вучэбнага працэсу і павышэнне кваліфікацыі айчынных і замежных спецыялістаў у галіне маніторынгу азонасферы і распрацоўкі новай вымяральнай апаратуры[2].
 
Remove ads
Зноскі
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2019. Праверана 30 ліпеня 2019.
 - Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2015. Праверана 29 ліпеня 2019.
 
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads