Нацыянальны футбольны стадыён (Мінск)
футбольны стадыён у Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальны футбольны стадыён — футбольны стадыён у Мінску, хатняя арэна для зборнай Беларусі па футболе.
Remove ads
Гісторыя
Будоўля стадыёна пачалася ў студзені 2019 года, калі мінскія ўлады за свой кошт сталі рыхтаваць будаўнічую пляцоўку і падводзіць камунікацыі да будучай арэны.
Далейшыя выдаткі ўзяў на сябе кітайскі бок — арэна стала падарункам для Беларусі ад Кітая. Праектаванне вялося па кітайскіх стандартах, будаўнічых нормах і тэхнічных умовах, на будоўлі працавалі кітайскія рабочыя і інжынеры, выкарыстоўвалася кітайская тэхніка[2].
Стадыён быў адкрыты 7 чэрвеня 2025 года.
Remove ads
Апісанне
Стадыён пабудаваны ў адпаведнасці з тэхнічнымі патрабаваннямі і стандартамі ФІФА і УЕФА. На двух’яруснай трыбуне і ў асобных ложах маецца 33 145 пасадачных месцаў, з любога месца адкрываецца бесперашкодны агляд.
Ўсталяваны сістэма арашэння газона для падтрымання аптымальнай вільготнасці, дрэнаж для адводу дажджавой вады, падагрэў глебы для прадухілення прамярзання і падземная вентыляцыя для рэгулявання мікраклімату[3].

Агульная плошча забудовы — каля 48 тысяч квадратных метраў (надземная частка — 42 тыс. м², падземная частка — 6 тыс. м²). Элементы фасада выкананы з вертыкальных алюмініевых панэляў, якія ствараюць візуальны эфект формы і колеру. Для заўзятараў і наведвальнікаў прадугледжана паркоўка на 307 машына-месцаў (151 ў падземным паркінгу і 20 для аўтобусаў).
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

