Нісімкавічы (археалагічны помнік)
група археалагічных помнікаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нісі́мкавічы[1] — група археалагічных (гарадзішча, селішчы, могільнікі) помнікаў каля аграгарадка Нісімкавічы ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі.
Remove ads
Гарадзішча
Гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур. На ім выяўлены рэшткі пабудовы, кераміка, упрыгожанні, прылады працы.
Селішчы
Селішчы калочынскай культуры і раннефеадальнага часу. Знойдзены рэшкі паўзямлянак, часткі ляпнога посуду, жалезныя прылады працы, сярэбраныя і бронзавыя ўпрыгожанні.
Могільнікі
Курганныя могільнікі радзімічаў (X—XII стагоддзі) з пахавальным абрадам трупаспаленне. На бескурганным могільніку (X—XIII стагоддзі) — пахавальныя абрады трупаспаленне і трупапалажэнне.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads