Паганскае свяцілішча (Верхаўляны)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паганскае свяцілішча перыяду Сярэднявечча размяшчаецца ў 150 м на паўднёвы захад ад вёскі Верхаўляны.
Свяцілішча занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэгіянальнага значэння[1].
Remove ads
Апісанне
Адносіцца да IX—XII стагоддзяў. Паганскае капішча размешчана на марэнным узгорку. Помнік згадваўся яшчэ ў 1895 годзе ў «Археалагічнай карце Гродзенскай губерні» Ф. Пакроўскага. Даследаванні капішча праводзіліся ў 1973, 1986 і 1996 гадах. Пры раскопках былі знойдзеныя абломкі ганчарскай керамікі, крэмені, дзве ножападобныя пласцінкі, сярэднявечны чаранковы нож даўжынёй 13,9 см. Таксама былі выяўленыя абломкі касцей, якія належалі буйной і дробнай рагатай жывёле[2].
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads