Падзенне метэарыта на Урале ў 2013 годзе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Падзенне метэарыта на Урале ў 2013 годзе
Remove ads

Падзенне метэарыта на Урале ў 2013 годзе — падзея, якая адбылася 15 лютага 2013 года. Палёт баліда назіралі ў Свярдлоўскай, Курганскай і Цюменскай абласцях Расіі, а таксама ў паўночных раёнах Казахстана. Метэарыт выбухнуў над Чалябінскам на вышыні 30-70 км прыкладна ў 09:20 па мясцовым часе і выбіў вокны ў будынку. Паводле ацэнкі вучоных Расійскай акадэміі навук, маса метэарыта склала 10 тон. Хуткасць баліда пры падзенні склала ад 20 да 70 кіламетраў у секунду.

Thumb
Хуткія факты Вонкавыя відэафайлы, Палёт метэора праз атмасферу (FЗ пачатку свяціцца на восень / пералому) ...
Хуткія факты Вонкавыя медыяфайлы, Метэор здымка (выбухаў, ударных) ...

З-за выбухнай хвалі пацярпелі каля 1,2 тыс. чалавек[1]. Шпіталяваны па розных даных ад больш за 40 да 112 чалавек[2]. Двое пацярпелых знаходзяцца ў рэанімацыі. Шмат траўмаў было ад выбітага шкла. Выбухная хваля пашкодзіла будынкі. Матэрыяльная шкода перавысіла мільярд рублёў па папярэдняй ацэнцы[3]. Быў уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Некалькімі днямі раней, 11 лютага на Урале над тэрыторыяй Башкірыі таксама быў зафіксаваны пралёт буйнога баліда[4].

Remove ads

Зноскі

  1. Число пострадавших от метеорита возросло до 1,2 тысячи человек. Lenta.ru. 2013-02-15. Праверана 2013-02-15.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads