Палац Агінскіх і Патуліцкіх (Кракаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палац Агінскіх і Патуліцкіх (польск.: Pałac Ogińskich i Potulickich) — палац у Кракаве па вуліцы Юзафа Пілсудскага, 4. Цяпер у будынку размяшчаецца Найвышэйшая духоўная семінарыя Кракаўскай архідыяцэзіі. Аб’ект занесены ў рэестр нерухомых помнікаў Малапольскага ваяводства.
Remove ads
Гісторыя
Палац пабудаваны ў 1879 годзе паводле праекта Філіпа Пакутынскага. У ім размясцілася сядзіба кракаўскіх верхавых таварыстваў і казіно[1]. У часе Другой сусветнай вайны будынак быў знішчаны бамбардзіроўкай. Руіны палаца разам з тэрыторыяй пасля вайны намаганнямі кардынала Адама Стэфана Сапегі выкупіла Кракаўская архідыяцэзія[2]. Касцельныя ўлады адбудавалі будынак у ранейшым выглядзе[1]. Пасля адбудовы ў ім размясцілася духоўная семінарыя, а пасля і Найвышэйшая духоўная семінарыя Кракаўскай архідыяцэзіі[2].
Remove ads
Зноскі
- Jan Adamczewski. Pałac Ogińskich i Potulickich // Mała Encyklopedia Krakowa. — Kraków: Wanda, 1997. — С. 369. — ISBN 83-87023-05-1.
- Dzieje domu przy ul. Piłsudskiego 4 (польск.). wsd.diecezja.krakow.pl. Праверана 20 лютага 2011.(недаступная спасылка)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads