Палац Чапскага (Мінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палац Чапскага — палац графа Караля Чапскага ў Мінску.
Збудаваны ў 1894 годзе, за часамі Другой Сусветнай вайны пацярпеў мала, знішчаны ў пасляваенны час. Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца будынак з ювелірнай крамай «Чараўніца» і кінатэатрам «Цэнтральны» (пр. Незалежнасці, 13).
Remove ads
Гісторыя
Палац узведзены ў 1894 годзе паводле праекта архітэктара Віктара Шротэра.
Акрамя жылых памяшканняў, на першым паверсе палаца (якраз там, дзе аркады) размяшчалася Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі. У 1906 годзе ў будынку палаца адчынілася лясная біржа, пры якой з 27 снежня 1908 года па 3 студзеня 1909 года прайшоў Калядны лясны кірмаш. У 1912 годзе біржа зрабілася агульнатаварнай.[1]
Пасля Другой сусветнай вайны, калі праектавалася першая чарга новай забудовы тагачаснай вул. Савецкай, каля 1949 годзе палац Чапскага быў знесены, хоць ён зусім не замінаў трасіроўцы новага праспекту.
Remove ads
Архітэктура
Трохпавярховы эклектычны палац упрыгожваў ніжні ярус аркадаў, а акцэнтам усяго будынка быў эркер, які выступаў з асноўнага аб’ёму палаца на ўсю яго вышыню.[2]
- Чарцёж галоўнага фасада
- Будынак Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, фота 1918 г. (Будынак не захаваўся)
- Будынак Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, фота раней 1918 г. (Будынак не захаваўся)
- Будынак Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, фота 1906 г. (Будынак не захаваўся)
- Будынак Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, фота раней 1918 г. (Будынак не захаваўся)
Remove ads
Зноскі
- Будынак Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі // Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі. — Мінск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8. С. 156
- Алег Дзярновіч. На руінах Мінску // Наша Ніва, 1 красавіка 2009
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

