Паліцыя Расіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паліцыя Расіі (руск.: Полиция России) — складовая частка адзінай цэнтралізаванай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі. Уключана ў органы МУС[2].
Паліцыя прызначана для абароны жыцця, здароўя, правоў і свабоды грамадзян Расійскай Федэрацыі, замежных грамадзян, асоб без грамадзянства; для процідзеяння злачыннасці, аховы грамадскага парадку, уласнасці і для забеспячэння грамадскай бяспекі.
У межах сваёй кампетэнцыі кіраўніцтва дзейнасцю паліцыі ажыццяўляюць Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі непасрэдна або праз міністра ўнутраных спраў, кіраўнікі тэрытарыяльных органаў Міністэрства ўнутраных спраў і кіраўнікі падраздзяленняў паліцыі.
Remove ads
Гісторыя
Расійская імперыя
Прынцыпы функцыянавання паліцыі складаліся на працягу XVII—XVIII стст., а арганізацыйныя асновы былі закладзены падчас праўлення Пятра I. Да 1780-х гадоў узніклі ўсе неабходныя падставы для прыняцця адзінага зводу паліцэйскіх актаў[3]. 8 красавіка 1872 года Кацярына II выдала «Устав благочиния или полицейский» — дакумент, які фактычна ўсю першую палову XIX ст. рэгламентаваў структуру і кампетэнтнасць паліцэйскай установы — «Управы благочиния», а таксама вызначаў месца паліцыі ў сістэме іншых дзяржаўных органаў[4]. «Устав благочиния или полицейский» адлюстраваў своеасаблівасць паліцэйскіх органаў. З'яўляючыся прадуктам законатворчасці ўрада Расійскай імперыі, ён кантраляваў і рэгуляваў толькі гарадскую паліцію. У сельскай мясцовасці дзейнасць паліцыі рэгламентавалася асобнымі пунктамі іншага заканадаўчага акта «Учреждения для управления губерний», які быў прыняты ў 1775 годзе.
Паводле сучасных расійскіх правазнаўцаў, структура і склад мясцовых паліцэйкіх апаратаў (губернскага, гарадскога, павятовага) у першай палове XIX ст. нават пад уплывам палітычных, эканамічных і сацыяльных фактараў практычна не змяняліся. Указы аб паліцыі ў першай палове XIX ст. мелі на мэце толькі выпраўленне і ўдакладненне некаторых палажэнняў актаў «Учреждения для управления губерний» і «Устав благочиния или полицейский». Так, функцыі паліцыі былі кансалідаваны ў XIV томе Зводу законаў Расійскай імперыі. У 1837 годзе ўступіла ў дзеянне «Положение о земской полиции», якое нязначна змяняла структуру паліцыі, аднак прынцыпы, закладзеныя Кацярынай II, працягвалі дзейнічаць. Фактычна ўся рэарганізацыя зводзілася да павелічэння колькасці паліцэйскага персаналу[5].
Remove ads
Сучасная структура
- Галоўнае ўпраўленне па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху (ДАІ)
- Галоўнае ўпраўленне па забеспячэнні аховы грамадскага парадку (ППС)
- Галоўнае ўпраўленне па супрацьдзеянні экстрэмізму
- Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі
- Галоўнае ўпраўленне на транспарце
- Галоўнае ўпраўленне крымінальнага вышуку
- Галоўнае ўпраўленне эканамічнай бяспекі і процідзеяння карупцыі
- Галоўнае ўпраўленне па пытаннях міграцыі
- Галоўнае ўпраўленне па кантролю за абаротам наркотыкаў
Remove ads
Зноскі
- Ст. 14 Положения о Министерстве внутренних дел Российской Федерации, утв. Указом Президента Российской Федерации от 01.03.2011 № 248 «Вопросы Министерства внутренних дел Российской Федерации»
- Исеев, Б. Д. Деятельность полиции России в XVIII—XIX веках по профилактике преступлений (историко-правовой анализ): дис. ... канд. юрид. наук: 12.00.01 / Б. Д. Исеев. — СПб., 2004. — 158 л. — Л. 33—35.
- Пинигин, М. Г. Организационно-правовые основы деятельности полиции в Российской империи по «Уставу благочиния или полицейскому» (1782—1862 гг.): дис. ... канд. юрид. наук: 12.00.01 / М. Г. Пинигин. — М., 2003. — С. 7, 8, 45, 46, 54.
- Пинигин, М. Г. Организационно-правовые основы деятельности полиции в Российской империи по «Уставу благочиния или полицейскому» (1782—1862 гг.): дис. ... канд. юрид. наук: 12.00.01 / М. Г. Пинигин. — М., 2003. — С. 120, 138.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads