Памятны знак у гонар Георгія Мікітавіча Халасцякова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Памятны знак у гонар Георгія Мікітавіча Халасцяковаmap
Remove ads

Памятны знак у гонар Георгія Мікітавіча Халасцякова — памятны знак Герою Савецкага Саюза Георгію Мікітавічу Халасцякову ў Баранавічах.

Хуткія факты Памятны знак у гонар Георгія Мікітавіча Халасцякова, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Георгій Мікітавіч Халасцякоў (1902—1983) — ураджэнец горада Баранавічы, яго ганаровы грамадзянін, знакаміты і таленавіты флатаводзец у гады Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны медалямі і ардэнамі Савецкага Саюза і многіх замежных дзяржаў.

У 1984 годзе вуліца Каперніка была перайменавана ў вуліцу Халасцякова з адкрыццём на доме № 2 мемарыяльнай дошкі, а ў 2002 годзе да 100-годдзя з дня нараджэння Халасцякова на вуліцы яго імя быў адкрыты памятны знак.

Remove ads

Апісанне

На прыродным валуне (вышыня 1,2 м) замацавана металічная дошка з сілуміна, зробленая ў выглядзе паруса, з надпісам «Вуліца названа ў гонар Халасцякова Георгія Мікітавіча, віцэ-адмірала, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца і ганаровага грамадзяніна г. Баранавічы». Побач з валуном на ланцугу замацавана котва.[1].

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads