Партыя народнай свабоды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партыя народнай волі (руск.: Партия народной свободы; ПАРНАС), раней — Рэспубліканская партыя Расіі — Партыя народнай волі (РПР-ПАРНАС) — расійская правацэнтрысцкая партыя.
Remove ads
Дзейнасць
Партыя створана ў лістападзе 1990 году на базе часткі руху «Дэмакратычная платформа», чые прадстаўнікі пакінулі КПСС з-за нязгоды з большасцю на 28 з’ездзе. 14 сакавіка 1991 года Мінюст РСФСР зарэгістраваў з’яднанне з Рэспубліканскай партыяй Расійскай Федэрацыі (РПРФ), якая стала адной з трох першых партый Расіі. Партыя была прадстаўлена ў Дзярждуме чатырох скліканняў (у складзе кааліцый і блокаў). У 2000-х, з’яднаўшыся з шэрагам арганізацый, РПР павялічыла сваю колькасць, уваходзіла ў кааліцыю «Іншая Расія» і брала ўдзел у «Маршах нязгодных». У 2007 годзе партыя была пазбаўленая рэгістрацыі. У 2010 годзе РПР увайшла ў кааліцыю «За Расію без самавольства й карупцыі» (пазней — партыя «ПАРНАС»). У 2013 годзе стала паўнапраўным членам Саюза лібералаў і дэмакратаў за Еўропу.
Remove ads
Дзейнасць у 2010-я гады
У 2011 годзе ЭСПЧ прызнаў незаконным пазбаўленне рэгістрацыі, і з 5 мая 2012 года Мінюст РФ вярнуў партыі ранейшую дзяржрэгістрацыю. У 2010 годзе РПР увайшла ў кааліцыю «За Расію без самавольства й карупцыі» (пазней — партыя «ПАРНАС»). У 2013 годзе стала паўнапраўным членам Саюза лібералаў і дэмакратаў за Еўропу. Потым сябры ПАРНАСА ўступілі ў Рэспубліканскую партыю і 16 чэрвеня 15-ы з’езд з’яднанай апазіцыйнай партыі пераназваў РПР у «РПР-ПАРНАС». 2 жніўня Мінюст выдаў сведчанне з новай назвай, а новыя статут і праграма партыі афіцыйна набылі моц. «РПР-ПАРНАС» — гэта фактычна Партыя народнай волі, а юрыдычна — РПР. Новага ўстаноўчага з’езду і стварэння новай партыі не было, а «РПР» і «РПР-ПАРНАС» — адна і тая ж партыя з тым жа самым рэгістрацыйным нумарам. 5 ліпеня 2015 года на з’ездзе партыі было прынята рашэнне пра скарачэнне назвы да «ПАРНАС».
Remove ads
Кіраўнікі
Старшыня «ПАРНАС» — Міхаіл Касьянаў (да 2015 году з’яўляўся адным з сустаршыняў разам з Уладзімірам Рыжковым і Барысам Нямцовым). Найвышэйшы орган — Федэральны палітычны савет галоўным чынам з рэгіянальных аддзяленняў. Выканаўчы дырэктар партыі — Марыя Яблонская.
Зноскі
- на фотографиях - http://svobodanaroda.org/news/3437/
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads