Парусіна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Парусіна
Remove ads

Парусіна — цяжкая шчыльная тканіна з натуральнай пражы: лён, каноплі, джут або так званая паўльняная (лён і бавоўна). У цяперашні час дапускаюць даданне сінтэтычных валокнаў.

Хуткія факты Парусіна, Матэрыял ...
Thumb
Прымяненне парусіны ў суднаходстве

Парусіна з канопляў мае высокую трываласць, адштурхвае вільгаць, не псуецца ад марской вады. У эпоху паруснага флоту парусіна з’яўлялася стратэгічным таварам. Значэнне парусіны ўзмацнілася з XV стагоддзя са з’яўленнем буйных флатылій і адкрыццём марскіх шляхоў у Індыю і Амерыку. У канцы XIX стагоддзя, у сувязі з укараненнем паравога флоту, патрэба ў парусіне знізілася, да з’яўлення сінтэтычных матэрыялаў яе шырока ўжывалі для пашыву непрамакальных плашчоў, джынсаў, спецвопраткі, рэчавых мяшкоў  (руск.) і чахлоў для багажу. Мода на адзенне з парусіны (штармоўкі, вятроўкі, кеды) паўстала ў 1960-я гады і да гэтага часу не страціла актуальнасці.

Грубую, шчыльную парусіну, прасякнутую вогнетрывалымі або воданепрымальнымі і супрацьгніласнымі саставамі, называюць «брызент»[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Tortora P. G., Merkel R. S. sailcloth // Fairchild's Dictionary of TextilesFairchild Fashion Media, 1996. — P. 484.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q28888841'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q28859696'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3064526'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q28888663'></a>
  2. Брезенты // Военная энциклопедия : ([в 18 т.]) / под ред. В. Ф. Новицкого[ru] [и др.]. СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина[ru], 1911—1915.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads