Паскрынне 1-е

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Паскры́нне[1], Паскрынне 1-е[2] — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Галбіца, за 29 км у напрамку на ўсход ад горада Паставы, каля вёсак Жуперкі і Рудка.

Хуткія факты Паскрынне, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,1 км². Даўжыня 0,51 км, найбольшая шырыня 0,26 км, даўжыня берагавой лініі 1,3 км. Плошча вадазбору 2 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 6 м. Берагі пераважана высокія і пясчаныя. На возеры востраў плошчай 0,12 га. Зарастае ўмерана. На ўсходзе злучана ручаём з возерам Паскрынне 2-е.

Remove ads

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 129. — 599 с. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads