Перанаспароз буракоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Перанаспароз буракоў або Несапраўдная мучністая раса буракоў[1] — захворванне буракоў, выкліканае грыбападобным мікраарганізмам віду Peronospora schachtii.

Апісанне
Пашкоджвае надземныя часткі, асабліва маладое лісце, цукровых, сталовых і кармавых буракоў. Лісцікі скручваюцца, бляднеюць і пакрываюцца свінцова-шэрым налётам, засыхаюць або гніюць. Карані пашкоджаных буракоў у буртах гніюць і ствараюць ачагі кагатнай гнілі. Крыніца інфекцыі — расліны 2-га года жыцця[1].
Значэнне
У спрыяльныя для развіцця хваробы гады можа зніжаць ураджай на 60 — 70 %[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads