Першая фатаграфія Зямлі з космасу

From Wikipedia, the free encyclopedia

Першая фатаграфія Зямлі з космасу
Remove ads

«Першая фатаграфія Зямлі з космасу» (англ.: The First Ever Photograph from Space) — выява планеты Зямля, атрыманая 24 кастрычніка 1946 года пры дапамозе 35-мм[ru] кінакамеры падчас субарбітальнага палёту амерыканскай балістычнай ракеты V-2. Пасля капітуляцыі Германіі ў распараджэнні войска ЗША апынуліся каля 100 трафейных ракет Фау-2. Карпусы і сістэмы ракет, а таксама нямецкі тэхнічны персанал[ru] былі адпраўленыя ў ЗША, дзе фірма «General Electric», у межах праграмы «Hermes»[ru] па распрацоўцы балістычных кіраваных ракет, атрымала кантракт на іх зборку і выпрабаванні. Пры ўдзеле германскіх спецыялістаў ракеты ўдалося аднавіць досыць хутка — ужо 16 сакавіка 1946 года была зроблена першая спроба запуску (беспаспяховая), а 10 мая 1946 года Фау-2 упершыню паспяхова ўзляцела з палігона «Уайт-Сэндс[ru]» у пустыні Нью-Мексіка[1][2].

Хуткія факты Матэрыял ...
Remove ads

Заўвагі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads