Посудападобная флейта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Посудападобная флейта[1][1] — флейта, корпус якой мае посудападобную форму, у адрозненне ад большасці іншых духавых інструментаў, выкананых у выглядзе трубкі. Посудападобная флейта можа быць са свістковай прыладай  (руск.) (свістковая) і без яго. Асноўныя матэрыялы вырабу неабпаленая гліна і кераміка.

Посудападобныя флейты былі вядомыя ў Старажытным Егіпце з XI стагоддзя да н. э. Найбольш ранняя існуючая посудападобная флейта, знойдзеная пры раскопках пагорка Німруд, датуецца IX стагоддзем да н.э.

Remove ads

Віды

Посудападобныя флейты з’яўляюцца папулярнымі ў многіх народаў свету. Напрыклад, ёсць армянскі кавіц блул, грузінскі бул-булі (літаральна «салавей»), кыргызскі чопа чаор  (руск.), туркменскі ушгюлевук (літаральна «свістулька») або жулжул (гукапераймальная назва), казахскія флейты без свістковай прыладыай саз-сырнай  (каз.), тастаук, ускірык  (руск.) і г. д.

Сюнь — кітайская флейта, адзін з самых старажытных інструментальных прадстаўнікоў (5 тыс. да н. э.). Робяць у форме яйка, на вяршыні якога размяшчаецца ўваходная адтуліна без свістковай прылады (дульца), а па баках размешчаны пальцавыя адтуліны. Першапачатковы выгляд сюня не меў пальцавых адтулін і вырабляў толькі адзін гук. Пазней колькасць адтулін паступова нарастала і дасягнула шасці. У Японіі падобны інструмент называецца цуцібуэ («земляная» або «гліняная флейта»)[1].

Свістулька  (руск.) — усходнеславянская флейта з 1-4 пальцавымі адтулінамі або без іх. Корпус у выглядзе жывёл і чалавека-наезніка. З’явілася не пазней X стагоддзя[2].

Расіньёль (фр.: rossignol à eau — салавей з вадой) — флейта, корпус якой часткова запаўняюць вадой. Робіць трэль  (руск.) і іншыя гукі, якія нагадваюць пошчак салаўя. Была распаўсюджаная ў Францыі і гістарычных Нідэрландах у якасці дзіцячай цацкі. Падобны спосаб гукаўтварэння выкарыстоўваўся ў адным з арганных рэгістраў з сярэдзіны XV да канца XVIII стагоддзя[1].

Акарына (італ.: ocarina — гусёнак) — вынайдзена ў 1853 годзе італьянскім майстрам Джузэпэ Данаці  (англ.). Корпус у выглядзе галавы гусака з 10 пальцавымі адтулінамі (8 зверху і 2 знізу). Дыяпазон актава + кварта, гукарад храматычны[2]. Акарына з’явілася ў выніку пераўтварэння простай посудападобнай флейты, якая распаўсюдзілася ў Еўропе да сярэдзіны XIX стагоддзя і выкарыстоўвалася ў якасці дзіцячай цацкі.

У расійскай класіфікацыі музычных інструментаў замест тэрміна «посудападобная флейта» можа выкарыстоўвацца раўназначны[1] еўрапейскі тэрмін[3] «акарына» ці «флейта-акарына», таму неабходна адрозніваць паняцце акарына як інструмент Джузэпэ Данаці  (англ.) і як абазначэнне посудападобнай флейты.

Англійская акарына — распрацаваная музычным этнографам  (руск.) англічанінам Джонам Тэйларам у пачатку 1960-х[4]. Корпус круглявы. Дыяпазон акарыны з 4 адтулінамі актава, з 6 адтулінамі актава + тэрцыя. Гукарад храматычны. Дзве ноты здабываюцца няпоўным закрыццём адтуліны[2].

чопа чаор  (руск.) — кіргізская гліняная флейта.

Remove ads

Акустычныя асаблівасці

Вышыня гукаў залежыць ад памераў адкрытых пальцавых адтулін, а не ад іх месцазнаходжання. Напрыклад, пры адкрыцці якой-небудзь адной з дзвюх аднолькавых па памеры адтулін, флейта будзе гучаць аднолькава, нягледзячы на іх рознае размяшчэнне. Такім чынам, на флейце з дзвюма аднолькавымі адтулінамі можна атрымаць тры ноты, а з дзвюма рознымі — чатыры.

У адрозненне ад іншых флейт, на акарынах як правіла немагчымыя актаўныя перадзіманні  (руск.). Часткова закрываючы адтуліны можна паніжаць вышыню гучання цалкам адкрытай адтуліны на паўтон.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads