Праектыўная прастора
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Праекты́ўная прасто́ра над полем K — прастора, якая складаецца з прамых (аднамерных падпрастор) некаторай лінейнай прасторы L(K) над гэтым полем. Прамыя прасторы L(K) называюцца пунктамі праектыўнай прасторы. Гэта азначэнне можна абагульніць на адвольнае цела K.

Калі L мае размернасць n+1, то размернасцю праектыўнай прасторы называецца лік n, а сама праектыўная прастора абазначаецца KPn і называецца асацыяванаю з L (каб гэта пазначыць, прынята абазначэнне P(L)).
Пераход ад вектарнай прасторы L(K) размернасці n+1 да адпаведнай праектыўнай прасторы KPn называецца праектывізацыяй прасторы L(K).
Пункты KPn можна апісаць з дапамогаю аднародных каардынат .
Remove ads
Аксіяматычнае азначэнне
Праектыўная прастора можа таксама вызначацца сістэмаю аксіём тыпу гільбертавай . У гэтым выпадку праектыўная прастора вызначаецца як сістэма, якая складаецца з мноства пунктаў P, мноства прамых L і дачынення інцыдэнтнасці I, якое звычайна выражаецца словамі «пункт ляжыць на прамой» ці «прамая праходзіць праз пункт», і задавальняе наступныя аксіёмы:
- Для любых двух розных пунктаў існуе адзіная прамая, інцыдэнтная абодвум пунктам; (праз любыя два пункты праходзіць толькі адна прамая)
- Кожная прамая інцыдэнтная не менш чым тром пунктам; (на кожнай прамой ляжыць не менш чым тры пункты)
- Калі прамыя L і M перасякаюцца (маюць агульны інцыдэнтны пункт), пункты p і q ляжаць на прамой L, а пункты s і r — на прамой M, то прамыя ps і qr перасякаюцца.
Падпрастораю праектыўнай прасторы называецца падмноства T мноства P, такое што для любых з гэтага падмноства ўсе пункты прамой pq належаць T. Размернасцю праектыўнай прасторы P называецца найбольшы лік n, такі што існуе строга нарастаючы ланцуг падпрастор віду
Заўвага: усе сцвярджэнні можна лёгка сфармуляваць з дапамогаю паняцця прыналежнасці, не ўводзячы паняцця інцыдэнтнасці. Аднак паняцце інцыдэнтнасці дазваляе фармуляваць сцвярджэнні ў форме, сіметрычнай адносна паняццяў "пункт" і "прамая". І ў некаторых выпадках гэта аказваецца даволі зручным.
Класіфікацыя
- Размернасць 0: прастора складаецца з аднаго пункта.
- Размернасць 1: адвольнае непустое мноства пунктаў і адзіная прамая, на якой ляжаць усе гэтыя пункты.
- Размернасць 2 (праектыўная плоскасць ): у гэтым выпадку класіфікацыя больш складаная. Усе плоскасці віду для некаторага цела задавальняюць аксіёму Дэзарга , аднак існуюць такія недэзаргавы плоскасці .
- Большыя размернасці: згодна з тэарэмаю Веблена — Юнга[1], любая праектыўная прастора размернасці больш чым два можа быць атрымана як праектывізацыя модуля над некаторым целам.
Remove ads
Звязаныя азначэнні і ўласцівасці
- Няхай — гіперплоскасць у лінейнай прасторы . Праектыўная прастора называецца праектыўнаю гіперплоскасцю ў .
- На дапаўненні праектыўнай гіперплоскасці існуе натуральная структура афіннай прасторы .
- Наадварот, узяўшы за аснову афінную прастору можна атрымаць праектыўную прастору як афінную, да якой дабаўлены т. зв. бесканечна аддаленыя пункты. Першапачаткова праектыўная прастора і была ўведзена такім чынам.
Remove ads
Таўталагічнае расслаенне
Таўталагічным расслаеннем называецца вектарнае расслаенне , прастораю расслаення якога з'яўляецца падмноства прамога здабытку
а слоем — рэчаісная прамая . Кананічная праекцыя адлюстроўвае прамую, якая праходзіць праз пункты , у адпаведны пункт праектыўнай прасторы. Пры гэта расслаенне не з'яўляецца трывіяльным. Пры прастораю расслаення з'яўляецца стужка Мёбіуса.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads