Прэзідэнцкія выбары на Мальдывах (2013)
прэзідэнцкія выбары на Мальдывах прайшлі 7 верасня From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прэзідэнцкія выбары на Мальдывах прайшлі 7 верасня[1]. Партыя нацыянальнага адзінства пацвердзіла, што дзеючы прэзідэнт Мальдываў Махамед Вахід Хасан Манік будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах[2]. Першапачаткова прэзідэнцкія выбары павінны былі адбыцца ў ліпені 2013 года, але ў лютым 2013 выбарчая камісія Мальдываў абвясціла, што выбары адбудуцца ў верасні 2013 года[3].
Паўторныя прэзідэнцкія выбары прайшлі 9 лістапада 2013 года[4].
Remove ads
Першы тур
Першы тур выбараў прайшоў 7 верасня 2013 года, вынікі:[5][6]
- Махамед Нашыд – 45% галасоў.
- Абдула Ямін – 25,5% галасоў.
- Касім Ібрагім – 24% галасоў.
- Махамед Вахід Хасан Манік – 5,3% галасоў.
Другі тур выбараў павінен быў прайсці 28 верасня. Аднак 24 верасня другі тур быў перанесены на нявызначаны тэрмін[7]. Спроба правесці другі тур 19 кастрычніка была забароненая, а вынікі галасавання 7 верасня ануляваны.
Выбарчая камісія пастанавіла, што першы тур паўторных прэзідэнцкіх выбараў адбудзецца 9 лістапада, а ў выпадку неабходнасці другі тур адбудзецца 16 лістапада[8].
Remove ads
Паўторныя прэзідэнцкія выбары
Паўторныя прэзідэнцкія выбары прайшлі 9 лістапада 2013 года. Па выніках першага тура:[9]
- Махамед Нашыд – 46,4% галасоў.
- Абдула Ямін – 30,3% галасоў.
- Касім Ібрагім – 23,4% галасоў.
Другі тур прайшоў 16 лістапада 2013 года[10]. Перамогу на іх атрымаў Абдула Ямін , які набраў 51,3% галасоў выбаршчыкаў. Яго канкурэнт — Махамед Нашыд , які набраў 48,6% галасоў выбаршчыкаў, прызнаў сваю паразу[11].
Remove ads
Заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads