Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША
амерыканская кінапрэмія, прысуджаецца Гільдыяй кінаакцёраў ЗША з 1995 года за кінафільмы і тэлевізійныя серыялы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прэ́мія Гі́льдыі кінаакцё́раў (англ.: Screen Actor Guild Awards; SAG Awards) — амерыканская кінапрэмія, прысуджаецца Гільдыяй кінаакцёраў ЗША з 1995 года за кінафільмы і тэлевізійныя серыялы. Прэмія з’яўляецца адной з галоўных узнагарод у галівудскай кінаіндустрыі, нароўні з прэміямі «Залаты глобус» і «Оскар».
Узнагарода ўяўляе сабой статуэтку «Акцёр», аголеную мужчынскую фігуру, якая трымае маску камедыі і маску трагедыі[1]. Вышыня статуэткі складае 16 цаляў (41 см), а вага — больш за 12 фунтаў (5,4 кг) і адліта з бронзы[2].
Лідэрамі па колькасці ўзнагарод з’яўляюцца Джулія Луі-Дрэйфус (9 узнагарод) і Алек Болдуін (8 узнагарод).
Remove ads
Намінацыі
Ігравое кіно
- Найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно
- Найлепшая мужчынская роля
- Найлепшая жаночая роля
- Найлепшая мужчынская роля другога плана
- Найлепшая жаночая роля другога плана
- Найлепшы каскадзёрскі ансамбль у ігравым кіно
Тэлевізійныя серыялы
- Найлепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле
- Найлепшая мужчынская роля ў драматычным серыяле
- Найлепшая жаночая роля ў драматычным серыяле
- Найлепшы акцёрскі склад у камедыйным серыяле
- Найлепшая мужчынская роля ў камедыйным серыяле
- Найлепшая жаночая роля ў камедыйным серыяле
- Найлепшая мужчынская роля ў тэлефільме ці міні-серыяле
- Найлепшая жаночая роля ў тэлефільме ці міні-серыяле
- Найлепшы каскадзёрскі ансамбль у тэлефільме ці міні-серыяле
Спецыяльная намінацыя
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads