Прэмія Савета Міністраў СССР

адна з найважнейшых прэмій СССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Прэмія Савета Міністраў СССР
Remove ads

Прэмія Савета Міністраў СССР — нароўні з Ленінскай і Дзяржаўнай прэміямі, адна з найважнейшых прэмій Савецкага Саюза. Заснавана 28 мая 1969 года пастановай ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР і прысуджалася за выдатныя дасягненні ў вобласці развіцця народнай гаспадаркі і навукі, у прыватнасці — за распрацоўку і ўкараненне новых тэхналагічных рашэнняў, якія маюць важнае значэнне для развіцця прамысловасці, энергетыкі і сельскай гаспадаркі.

Хуткія факты Прэмія Савета міністраў СССР, Краіна ...
Thumb
Дыплом лаўрэата прэміі Савета Міністраў СССР
Remove ads

Гісторыя

Прэмія прысуджалася Саветам Міністраў СССР па прадстаўленні адпаведных міністэрстваў і ведамстваў:

  • па прадстаўленні Дзяржкамітэта па навуцы і тэхніцы СССР (ДКНТ) і УЦСПС — за выкананне комплексных навуковых даследаванняў, праектна-канструктарскіх і тэхналагічных работ па найважнейшых кірунках развіцця народнай гаспадаркі і яго галін і за ўкараненне вынікаў гэтых даследаванняў і работ (у тым ліку за выкананне навукова-тэхнічных праграм) — 50 прэмій у наступных памерах: 5 прэмій — ад 30 да 50 тыс. рублёў, 20 прэмій — ад 15 да 20 тыс. рублёў і 25 прэмій — ад 3 да 12 тыс. рублёў[1];
  • па прадстаўленні ДКНТ, УЦСПС і Дзяржбуда СССР — за распрацоўку найбольш выдатных праектаў і будаўніцтва па гэтых праектах прадпрыемстваў, будынкаў і збудаванняў — 60 прэмій, у тым ліку 15 прэмій па 20 тыс. рублёў, 20 прэмій па 10 тыс. рублёў і 25 прэмій па 5 тыс. рублёў[2];
  • па прадстаўленні ДКНТ, УЦСПС, Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР, Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР і Дзяржкамсельгастэхнікі СССР — за распрацоўку і ўкараненне ў вытворчасць вынікаў найбольш буйных навукова-тэхнічных даследаванняў і адкрыццяў, якія маюць важнае значэнне для развіцця сельскай гаспадаркі (10 прэмій, у тым ліку дзве першыя прэміі па 20 тыс. рублёў, тры другія прэміі па 10 тыс. рублёў, пяць трэціх прэмій па 5 тыс. рублёў[3]).

Прысуджэнне прэмій праводзілася штогод, пачынаючы з 1971 года. Першапачаткова прысуджаліся толькі «будаўнічыя» прэміі[2], у 1976 годзе былі ўведзены «сельскагаспадарчыя» прэміі[3], а ў 1979 — прэміі для працаўнікоў вытворчых галін[1].

Узнагароджанне ўключала ўручэнне дыплома, нагруднага знака «Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР», а таксама грашовых выплат калектывам, удастоеных гэтай прэміі.

Уручэнне прэміі спачатку прымяркоўвалася да Дня будаўніка, затым да Дня савецкай навукі.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads