Пётр Пятровіч Мяркулаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Пятровіч Мяркулаў (руск.: Пётр Петрович Меркулов; 1836 — 1901) — рускі архітэктар і інжынер.
Біяграфія
У 1856 годзе скончыў курс навучання ў Будаўнічым вучылішчы, пасля чаго два гады працаваў памочнікам архітэктара чарцёжнага ўпраўлення 1-й акругі шляхоў паведамленняў. У 1858—1865 гадах працаваў у Дэпартаменце Галоўнага ўпраўлення шляхоў паведамленняў і публічных будынкаў. У 1865—1868 — начальнік чарцёжных Тэхніка-будаўнічага камітэта МУС, у 1868—1871 — старшы памочнік справавода ў канцылярыі Марскога міністэрства, у 1868—1887 — пазаштатны член Тэхніка-будаўнічага камітэта МУС. У 1871 справавод у канцылярыі Марскога міністэрства, у 1887—1890 гадах штатны член ТСК МУС. У 1890—1901 гадах старэйшы справавод галоўнага ўпраўлення караблебудавання і забеспячэння Марскога міністэрства[1].
Remove ads
Творчасць


У 1857 годзе перамог у архітэктурным конкурсе на праект прыбытковага дома Таварыства для паляпшэння ў Санкт-Пецярбургу памяшканняў насельніцтва, якое працуе і жыве ў нястачы па Англійскаму праезду. Дом скончаны ў 1862 годзе. У тым жа годзе выканаў праект асабняка А. Купрыянава па Тараканаўскай вуліцы ў Пецярбургу[1].
У 1861—1867 гадах выканаў праект Охцінскай з'езджай часткі і багадзельні ў Пецярбургу[1].
Каля 1867 года стварыў праект будаўніцтва Васкрасенскага сабора ў Барысаве[2][3].
У 1867—1868 гадах кіраваў рамонтнымі работамі ў лютэранскай царкве Святой Ганны ў Пецярбургу[1].
У 1871—1890 гадах займаўся пытаннямі ўрэгулявання гарадоў[1].
У 1869—1871 гадах выканаў карэкціроўку праекта касцёла ў Екацярынаславе, распрацаванага А. В. Брадніцкім[1].
Remove ads
Зноскі
- Меркулов Петр Петрович(недаступная спасылка) (руск.)
- Кулагін А. М., Чарнатаў У. М. Васкрасенскі сабор // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 1. — С. 53. — 284 с. — 8 000 экз.
- Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 39. — ISBN 978-985-11-0389-4.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads