Піт Сампрас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пэтрас «Піт» Сампрас (лац.: Petros Sampras; нар. 12 жніўня 1971, Вашынгтон) — амерыканскі былы прафесійны тэнісіст. За сваю 14-гадовую кар’еру выйграў 14 турніраў Вялікага шлема, стаўшы першым гульцом, які пабіў рэкорд Роя Эмерсана (12 турніраў Вялікага шлема). Ён таксама выйграў 7 галоўных турніраў у памяшканнях (5 фінальных турніраў ATP і 2 кубка Вялікага шлема). Сампрас выкарыстоўваў атакуючы стыль гульні, які характарызуецца магутнай падачай і частымі выхадамі да сеткі.
Remove ads
Спартыўная кар’ера
Піт Сампрас дэбютаваў у прафесійным туры ў 1988 годзе і праз два гады стаў самым маладым пераможцам адкрытага чэмпіянату ЗША. На працягу шасці гадоў запар (1993—1998) ён займаў першы радок у сусветным рэйтынгу, што з’яўляецца рэкордным паказчыкам для Адкрытай эры, а таксама прабыў лідарам у агульнай складанасці 286 тыдняў (чацвёртае месца ў сучаснай гісторыі). У 2002 годзе ён атрымаў перамогу на сваім апошнім турніры Вялікага шлема — адкрытым чэмпіянаце ЗША, абыграўшы ў фінальным матчы свайго адвечнага суперніка Андрэ Агасі. Яго сем перамог на Уімблдане з’яўляюцца рэкордам, які ён дзеліць з Роджэрам Федэрэрам. Таксама рэкорднымі з’яўляюцца яго пяць тытулаў адкрытага чэмпіянату ЗША, які ён дзеліць з Роджэрам Федэрэрам і Джымі Конарсам. Нягледзячы на не такія паспяховыя выступленні на грунтавых пакрыццях (Сампрас ні разу не выходзіў у фінал турніру Ралан Гарос), яго агульныя дасягненні (у суме выйграна 64 прафесійных тытула) і розныя рэкорды дазваляюць яму лічыцца адным з найвялікшых тэнісістаў гісторыі. Сампрас таксама з’яўляецца апошнім амерыканцам, які выйграваў Уімблдан і фінальны турнір сусветнага тура.
Remove ads
Зноскі
- Collins B. The Bud Collins History of Tennis: An Authoritative Encyclopedia and Record Book — 2 — NYC: New Chapter Press, 2010. — P. 637. — ISBN 978-0-942257-70-0
- Pete Sampras // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads