Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рагачоўскі малочнакансервавы камбінатmap
Remove ads

Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат (Рагачоўскі МКК, РМК) — найбуйнейшае прадпрыемства па вытворчасці згушчанага малака і іншых відаў малочных кансерваў у Беларусі[3].

Хуткія факты Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат, Тып ...
Thumb
Згушчанае малако — асноўная прадукцыя камбіната
Remove ads

Гісторыя

Заснаваны ў 1936 годзе як малочна-кансервавы завод[4]. Першая прадукцыя была выпушчаная ў 1938 годзе. Праектная магутнасць прадпрыемства тады складала 11 мільёнаў умоўных слоікаў малочных кансерваў у год. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны будынкі завода былі разбураны. Пасля вызвалення Беларусі пачалося яго аднаўленне, якое праходзіла ў 1944—1947 гадах[4]

У 1951—1961 гадах калектыў камбіната ўдзельнічаў у 23-х міжнародных выставах і кірмашах, прадстаўляў сваю прадукцыю ў краінах Еўропы, Азіі і Лацінскай Амерыкі.

З 1970 па 1980-я гады пакладзены пачатак карэннаму тэхнічнаму пераўзбраенню цэхаў, аддзелаў, сыравіннай зоны.

У кастрычніку 1998 года адбыўся запуск цэха дзіцячага харчавання. Вытворчасць была абсталявана шведскай кампаніяй Tetra Pak. Будаўніцтва цэха было ўключана ў рэспубліканскую праграму вытворчасці прадуктаў харчавання для дзяцей ранняга ўзросту (Праграма «Дзеці Беларусі») і было накіравана на вырашэнне праблемы паўнавартаснага і збалансаванага харчавання дзяцей.

У 2008—2009 гадах прадпрыемства даводзіць выпуск малочных кансерваў да больш за 100 млн слоікаў у год.

У 2010 годзе выпуск малочных кансерваў склаў больш за 120 млн слоікаў за год. На прадпрыемстве была ўкаранёна сістэма кіравання якасцю і бяспекай вытворчасці і захоўвання сухога малака.

У 2013 годзе, у гонар 75-годдзя камбіната, насупраць яго адміністрацыйнага будынка быў усталяваны помнік згушчонцы. У падставе помніка закладзена капсула з пасланнем, якую завешчана адкрыць у год 100-годдзя прадпрыемства[5].

Remove ads

Генеральныя дырэктары

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads