Раздзяленне (тэлесерыял)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Раздзяленне» (англ.: Severance) — амерыканскі навукова-фантастычны серыял, прэм’ера якога адбылася 18 лютага 2022 года на канале «Apple TV+». Другі сезон стартаваў 17 студзеня 2025 года[2].
Серыял вядомы мае арыгінальную ідэю і арыгінальную візуальную падачу, а таксама вострасацыяльную тэматыку.
Remove ads
Сюжэт
Маладая жанчына прачынаецца на стале ў замкнёным пакоі. Яна не памятае, хто яна такая і адкуль, не ведае колеру вачэй свае маці, усё, што яна мае — гэта голас з гучнагаварыцеля, які, здаецца, ведае, што з ёй робіцца.
Гэта Хэйлі, новая супрацоўніца кампаніі «Lumon». Невядома, чым займаюцца ў гэтай карпарацыі, і ці мае праца там увогуле нейкі сэнс. Але персанал праводзіць на гэтай працы па 40 гадзін на тыдзень, і на ўвесь гэты час людзі забываюць усё пра сябе — пра тых, кім яны з'яўляюцца ў жыцці па-за працай. Калі супрацоўнікі «Lumon» вяртаюцца дахаты, яны, наадварот, забываюць усё, што было на працы — як паслухмяныя шрубкі карпаратыўнай сістэмы.
За добрую работу клеркі атрымліваюць узнагароду — напрыклад, вафлі або музычныя паўзы. Але для некаторых з іх важней простая магчымасць забыцца пра звычайных сябе і на час работы перасяліцца ў іншы свет.
Галоўны герой Марк, які страціў жонку ў аўтакатастрофе і пакутуе на дэпрэсію. «Lumon» дае яму магчымасць запоўніць жыццё складваннем на экране лічбаў у віртуальныя скрыначкі і не ведаць, што вечарамі ён заглушае свой боль алкаголем[3]. На працы Марк знаходзіць сяброў і разам з імі пачынае раскрываць таямніцы кампаніі, а таксама сапраўдны характар іхняй працы[2].
Remove ads
У ролях
- Адам Скот — Марк Скаўт
- Джон Туртура — Ірвін Бэйліф
- Патрысія Аркет — Хармані Кобел, начальніца галоўнага героя Марка, а таксама місіс Сэлвіг, ягоная суседка.
- Зак Чэры — Дылан Джордж, калега Марка ў «раздзяленні».
- Брыт Лаўэр — Хэлі Рыгс, а таксама Хэлена Іган.
- Крыстафэр Уокен — Берт
Водгукі
«Раздзяленне» ў 2025 годзе стаў найбольш прагляданым серыялам у гісторыі Apple TV+[4].
Абодва сезоны серыяла маюць высокую ацэнку крытыкаў у інтэрнэце. На Rotten Tomatoes ягоны рэйтынг ухвалення дасягае 96 %[5], а на Metacritic серыял атрымаў 85 балаў са 100[6].
Зноскі
- The 'Severance' Season 2 Premiere Is Coming Sooner Than You Think (англ.). Inverse (16 студзеня 2025). Праверана 29 чэрвеня 2025.
- Andreeva, Nellie. ‘Severance’ Surpasses ‘Ted Lasso’ To Become Apple TV+’s Most Watched Series With Season 2 Launch (англ.) . Deadline (19 лютага 2025). Праверана 29 чэрвеня 2025.
- Severance | Rotten Tomatoes (англ.). www.rottentomatoes.com. Праверана 29 чэрвеня 2025.
- Severance Reviews (англ.). www.metacritic.com. Праверана 29 чэрвеня 2025.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads