Расійскі нацыянальны даследчы медыцынскі ўніверсітэт імя М. І. Пірагова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Расійскі нацыянальны даследчы медыцынскі ўніверсітэт імя М. І. Пірагова — расійскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт у горадзе Масква.
Remove ads
Гісторыя
Гісторыя ўніверсітэта пачынаецца з 1906 года. Тады на Маскоўскіх вышэйшых жаночых курсах быў створаны медыцынскі факультэт. Затым курсы пераўтварылі ў Другі Маскоўскі дзяржаўны універсітэт, з якога ў 1930 годзе вылучыўся самастойны Другі Маскоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, які з 1946 па 1956 год насіў імя Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна. У 1956 годзе ВНУ атрымаў імя выбітнага рускага хірурга Мікалая Іванавіча Пірагова. 28 лістапада 1966 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР інстытут у сувязі з 60-годдзем быў узнагароджаны ордэнам Леніна. Пасля чаго ВНУ стаў вядомы як Другі Маскоўскі ордэна Леніна дзяржаўны медыцынскі інстытут імя Пірагова.
5 лістапада 1991 года распараджэннем Савета Міністраў РСФСР інстытут быў ператвораны ў Расійскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт.
У 2010 годзе, у год 200-годдзя з дня нараджэння Пірагова, яго імя было адноўлена ў назве ВНУ. У той жа год ВНУ атрымаў статус нацыянальнага даследчага ўніверсітэта.[1]
Remove ads
Склад універсітэта
У сваім складзе РНДМУ імя М. І. Пірагова мае 8 факультэтаў[2]:
- Лячэбны факультэт
 - Педыятрычны факультэт
 - Медыка-біялагічны факультэт
 - Міжнародны факультэт
 - Псіхолага-сацыяльны факультэт
 - Стаматалагічны факультэт
 - Факультэт падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі
 - Факультэт дадатковай прафесійнай адукацыі
 
Зноскі
- Гісторыя РНДМУ Архівавана 24 кастрычніка 2012.
 - Спіс факультэтаў РНДМУ Архівавана 8 мая 2019.
 
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

