Рудальфінум

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рудальфінумmap
Remove ads

Рудальфінум (чэшск.: Rudolfinum) — канцэртная і выставачная зала (галерэя) у цэнтры Прагі, на плошчы, якая носіць цяпер імя Яна Палаха. Быў адкрыты 7 лютага 1885 г.. Названы ў гонар наследнага прынца Аўстра-Венгерскай імперыі Рудольфа, які ўдзельнічаў ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця. Будынак быў узведзены ў якасці дару Ашчаднага банка Чэхіі гораду Прага і чэшскаму народу. Архітэктары — Ёзэф Зітэк і Ёзэф Шульц.

Thumb
Зала Дворжака ў Пражскім Рудальфінуме, 2003
Хуткія факты Рудальфінум, Краіна ...

У 19181939 гг. Рудальфінум служыў залай пленарных пасяджэнняў парламента Чэхаславакіі.

Існуе легенда, што падчас Другой Сусветнай вайны Гітлер загадаў прыбраць з Рудальфінума статую Мендэльсона з-за нацыянальнасці кампазітара, але каля скульптур не было подпісаў і салдаты, якія арыентаваліся "па самым вялікім носе" ледзь было не скінулі з п'едэстала статую Вагнера. Памылку заўважылі, салдат (па адной з версій) расстралялі, а Вагнера вярнулі на месца. Статую Мендэльсона пасля гэтага паспелі схаваць, так што галерэя Рудальфінума не пацярпела.

Рэканструяваны ў 19901992 гг. У цяперашні час з'яўляецца асноўнай канцэртнай пляцоўкай Чэшскага філарманічнага аркестра.

Remove ads

Зноскі

  1. Památkový katalog NPÚ Праверана 14 лютага 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q41593640'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads