Рурык Расціславіч (князь перамышльскі)
князь перамышльскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рурык Расціславіч (да 1066 — 1092) — князь перамышльскі (да 1086—1092).
Біяграфія
Сын Расціслава Уладзіміравіча. Упершыню успамінаецца «Аповесцю мінулых гадоў» пад 1086 г., як князь Перамышля, горада на мяжы Русі з Польшчай, у сувязі з забойствам уладзімір-валынскага князя Яраполка Ізяславіча.[3]
Яшчэ ў 1084 годзе браты Рурыка — Валадар і Васілька — удзельнічалі ў канфлікце з Яраполкам Ізяславічам з-за Уладзімір-Валынскага. Зімой 1086 года Яраполк пайшоў супраць Расціславічаў, але каля Звянігарада быў забіты ўласным дружыннікам. Забойца — Нярадзец — збег у Перамышль да Рурыка, таму супраць Расціславічаў узнікла падазрэнне. А. Рапаў дапускае, што падазрэнні былі слушныя, Расціславічы па смерці Яраполка Ізяславіча спадзяваліся ўсё ж атрымаць Уладзімір-Валынскі, але гэта не здзейснілася.[4]
Невядома з якога часу Рурык трымаў Перамышль. Толькі ў В. М. Тацішчава ёсць звесткі, што ў 1077 годзе Расціславічы разам з палякамі былі саюзнікамі Ізяслава Яраславіча ў вяртанні кіеўскага стальца. А. Рапаў давярае тацішчаўскім звесткам і робіць выснову, што Расціславічы ўжо ў 1070-я трымалі ўладанні на заходніх межах Русі, а саюзніцтвам з Ізяславам Яраславічам хацелі гэтыя ўладанні пашырыць.[5]
Па смерці Рурыка ў 1092 годзе Перамышль перайшоў да яго брата Валадара.[4]
Remove ads
Зноскі
- Рюрик Ростиславич // Русский биографический словарь / под ред. Б. Л. Модзалевский — СПб.: 1918. — Т. 17. — С. 771–772.
- В. Р—в Рюрик // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1899. — Т. XXVIIа. — С. 510.
- Рапов О. Княжеские… С. 69.
- Рапов О. Княжеские… С. 70.
- Рапов О. Княжеские… С. 69-70.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads