Рэгіёны Фарэрскіх астравоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фарэрскія астравы падзелены на шэсць рэгіёнаў (фар.: sýsla, sýslur, сісла) і 34 камуны, да 2008 года таксама існаваў падзел на сем выбарчых акруг. Кожны рэгіён мае свайго шэрыфа.

Рэгіёны (сіслы) Фарэрскіх астравоў:
- Эстурай — рэгіён і выбарчая акруга.
- Нораяр (Norðoyar «Паўночныя астравы») — рэгіён і выбарчая акруга. Астравы Борай, Фуглай, Кальсай, Кунай, Свуйнай, Віяй.
- Сандай — рэгіён і выбарчая акруга. Астравы Луйтла-Дуймун, Сандай, Скувай, Стоўра-Дуймун.
- Стрэймай — рэгіён, падзелены на дзве выбарчыя акругі:
- Сувурай — рэгіён і выбарчая акруга.
- Воар — рэгіён і выбарчая акруга. Астравы Мічынес і Воар.
Remove ads
Гісторыя
Адміністрацыйны падзел Фарэрскіх астравоў неаднаразова змяняўся. У 1980-х астравы складаліся са звыш 50 камун. У апошнія дзесяцігоддзі іх колькасць увесь час скарачалася і працягне скарачацца ў будучыні. Мэтай міністэрства ўнутраных спраў з'яўляецца стварэнне да 2015 годзе ад сямі да дзевяці камун, якія б часткова ці цалкам супадалі з межамі рэгіёнаў і выбарчых акруг. Калі гэта здарыцца, то Фарэрскія астравы адмовяцца ад рэгіянальнага падзелу, пакінуўшы толькі падзел на камуны.
Акрамя таго, працяглы час ішло абмеркаванне скарачэння або нават адмовы ад выбарчых акруг. Падчас выбараў 2008 года выбарчыя акругі былі канчаткова адменены.
Remove ads
Гл. таксама
- Камуны Фарэрскіх астравоў
- Спіс астравоў Фарэрскага архіпелага
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads