Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — шматпрофільная медыцынская ўстанова. На базе Цэнтра апыняюцца ўсе віды амбулаторна-паліклінічнай, лячэбна-дыягнастычнай, стацыянарнай і рэабілітацыйнай дапамогі.
Размешчана па адрасе Мінская вобласць, Мінскі раён, Ждановіцкі сельсавет, 81, раён аг. Ждановічы. Дабрацца з Мінска можна на гарадскіх аўтобусах № 44Д, 189Э і № 190Э, даехаўшы да прыпынку «РКМЦ»[1].
У склад цэнтра ўваходзяць паліклініка на 350 наведванняў у змену, дзе вядзецца прыём па 30 спецыяльнасцях; аддзяленне дзённага знаходжання на 20 коек; стацыянар, ложкавы фонд якога складае 187 коек; шматпрофільнае аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі; аддзяленне хуткай і неадкладнай дапамогі; патолагаанатамічнае аддзяленне; дыягнастычныя службы. Падраздзяленні клінікі абсталяваны лепшай лячэбна-дыягнастычнай апаратурай. У мэтах атрымання кансультатыўнай дапамогі ўрачы Цэнтра прыцягваюць больш за 70 спецыялістаў вышэйшай медыцынскай кваліфікацыі, прафесараў і дацэнтаў[2].
Прыярытэтнай задачай Цэнтра з’яўляецца аказанне высокакваліфікаванай спецыялізаванай медыцынскай дапамогі вышэйшым службовым асобам, дзеячам культуры, мастацтва і спорту, грамадзянам, якія маюць ганаровыя званні і дзяржаўныя ўзнагароды, унеслі значны ўнёсак у развіццё нашай краіны. Медыцынскую дапамогу ва установе таксама маюць магчымасць атрымліваць беларускія і замежныя грамадзяне, але на дамоўнай аснове.
Remove ads
Гісторыя
У 1929 годзе пры Наркамздароўі БССР была заснавана лечкамісія, асноўнай задачай якой было забеспячэнне кваліфікаванай медыцынскай дапамогай кіраўнікоў рэспублікі і членаў іх сем’яў. Лячэбную ўстанову ўзначаліў член калегіі Наркамздароўя БССР І. М. Нісенбаўм. Уласную лячэбную базу лечкамісія атрымала 1 ліпеня 1931 года[2].
Фонды Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра перададуць у камунальную ўласнасць Мінска і далучаць да 2-й гарадской клінічнай бальніцы, якая ў далейшым будзе ператворана ў гарадскі клінічны цэнтр[1].
Remove ads
Структура[3]
- Паліклініка
- Тэрапеўтычнае аддзяленне
 - Кардыялагічнае аддзяленне
 - Хірургічнае аддзяленне
 - Стаматалагічнае аддзяленне
 - Афтальмалагічнае аддзяленне
 - Аддзяленне дзённага знаходжання
 - Жаночая кансультацыя
 - Неўралагічны кабінет
 - Псіхіятрычны кабінет
 - Эндакрыналагічны кабінет
 - Гематалагічны кабінет
 - Пульманалагічны кабінет
 - Дэрматалагічны кабінет
 - Алергалагічны кабінет
 - Інфекцыйны кабінет
 - Отарыналарынгалагічны кабінет
 - Мамалагічны кабінет
 - Самналагічны кабінет
 - Кабінет амбулаторнай хіміятэрапіі
 
 - Стацыянар
- Тэрапеўтычнае аддзяленне
 - Кардыялагічнае аддзяленне
 - Хірургічнае аддзяленне
 - Уралагічнае аддзяленне
 - Гінекалагічнае аддзяленне
 - Неўралагічнае аддзяленне
 - Аддзяленне анестэзіялогіі, рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі
 
 - Аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі
 - Фізіятэрапеўтычнае аддзяленне
 - Медыка-рэабілітацыйная экспертная камісія
 - Дыягнастычныя службы
- Аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі
 - Аддзяленне ўльтрагукавой дыягностыкі
 - Рэнтгенаўскае аддзяленне
 - Эндаскапічнае аддзяленне
 - Клініка-дыягнастычная лабараторыя
 
 - Патолагаанатамічнае аддзяленне
 - Аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі
 
Remove ads
Зноскі
- О центре Архівавана 13 лютага 2018.
 
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads