Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі» Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь — галоўны навукова-даследчы і лячэбна-дыягнастычны цэнтр, для вырашэння задач ў галіне неўралогіі і нейрахірургіі.
Remove ads
Апісанне
У цэнтры штогадова аказваецца спецыялізаваная стацыянарная медыцынская дапамога 6 000 пацыентаў, спецыялізаваная амбулаторная медыцынская дапамога — 25 000 пацыентаў. Штогадова выконваецца больш за 2 000 высокатэхналагічных нейрахірургічных аперацый маючым патрэбу ў ніх грамадзянам Рэспублікі Беларусь, блізкага і далёкага замежжа.
У Цэнтры створаны ўсі ўмовы для развіцця неўралагічнай і нейрахірургічнай навукі, інавацыйных распрацовак і ўкаранення імпартазамяшчальных і прынцыпова новых дыягнастычных і лячэбных тэхналогій. Забяспечана арганізацыйна-метадычнае і клінічнае кіраўніцтва неўралагічнай і нейрахірургічнай службамі рэспублікі для вырашэння дэмаграфічна значных медыцынскіх праблем дзяржавы.
Remove ads
Аддзялення
У цяперашні час у Цэнтры арганізавана 13 клінічных і 7 параклінічных аддзяленій. Яго ложкавы фонд складаецца з 248 ложкаў, з якіх 110 — неўралагічныя, 120 — нейрахірургічныя, 18 ложкаў у складзе аддзяленій анэстэзіялогіі і рэанімацыі для дарослых і дзяцей. У аддзяленнях створаны камфортныя ўмовы побыта пацыентаў, пераважна ў двухмясцовых добра абсталяваных палатах.
Клінічныя аддзяленні:
- Неўралагічныя аддзяленні
 - Нейрахірургічныя аддзяленні
 - Кансультатыўна-паліклінічнае аддзяленне
 - Аперацыйны блок
 - Ангіаграфічны кабінет з рэнтгенаперацыйнымі
 - Прыёмнае аддзяленне
 - Клініка-дыягнастычная лабараторыя
 - Адзяленне ультрагукавой дыягностыкі
 - Аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі
 - Рэнтгенаўскае аддзяленне
 - Аддзяленне фізіятэрапіі
 - Аддзяленне анэстезіялогіі і рэанімацыі № 1
 - Аддзяленне анэстезіялогіі і рэанімацыі № 1
 - Арганізацыйна-метадычны аддзел
 
Навуковыя аддзелы:
- Неўралагічны аддзел
 - Нейрахірургічны аддзел
 - Лабараторыя клінічнай патафізіялогіі нервовай сістэмы
 
Remove ads
Кіраўніцтва
- Дырэктар — Рышард Рамуальдавіч Сідаровіч
 - Намеснік дырэктара па медыцынскай частцы — Інэса Валянцінаўна Пляшко
 - Намеснік дырэктара па арганізацыйна-метадычнай рабоце — Эдуард Мікалаевіч Васілевіч
 - Намеснік дырэктара па навуковай рабоце — Юрый Георгіевіч Шанько
 - Намеснік дырэктара па тэхніцы — Юрый Пятровіч Калеска
 
Зноскі
- GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
 
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
