Савойская опера

From Wikipedia, the free encyclopedia

Савойская опера
Remove ads

Савойская опера (англ.: Savoy opera) — від камічнай оперы, які развіўся ў віктарыянскай Англіі ў канцы XIX стагоддзя. Найбольш паспяховымі папулярызатарамі былі У. Ш. Гілберт  (руск.) і Артур Саліван  (руск.). Назва оперы паходзіць ад тэатра Савой  (руск.), які пабудаваў імпрэсарыа Рычард Д'Ойлі Карт  (руск.) для пастаноўскі спектакляў Гілберта і Салівана, а затым і іншых кампазітараў-лібрэтыстаў. Большая частка савойскіх опер, якія не былі напісаныя Гілбертам і Саліванам, альбо не змаглі замацавацца ў асноўным рэпертуары, альбо зніклі з гадамі, пакінуўшы тэрмін «Савойская опера» практычна сінонімам творам Гілберта і Салівана. Савойскія оперы (у абодвух сэнсах) аказалі асноўны ўплыў на стварэнне сучаснага мюзікла.

Thumb
Праграмка першай савойскай оперы «Пейшэнс  (руск.)» (1881)

Гілберт, Саліван, Карт і іншыя брытанскія кампазітары, лібрэтысты і прадзюсары віктарыянскай эпохі, а таксама сучасная брытанская прэса і літаратура называлі творы такога роду «камічнымі операмі», каб адрозніць іх змест і стыль ад часта рызыкоўных кантынентальных еўрапейскіх аперэт, якія яны жадалі выцесніць. Большасць апублікаванай літаратуры пра Гілберта і Салівана з таго часу называе гэтыя творы «Савойскімі операмі» або «камічнымі операмі». Тым не менш, Penguin Opera Guides і многія іншыя агульныя музычныя слоўнікі і энцыклапедыі адносяць творы Гілберта і Салівана да аперэт[1][2].

«Пейшэнс  (руск.)» (1881) была першай операй, якая з’явілася ў тэатры Савой, і, такім чынам, стала першай сапраўднай «Савойскай операй», хоць тэрмін «Савойская опера» на працягу больш за стагоддзе адносіўся да ўсіх трынаццаці опер, што Гілберт і Саліван напісалі для Рычарда Д’Ойлі Карта.

Remove ads

Зноскі

  1. The New Penguin Opera Guide, ed. Amanda Holden, Penguin Books, London 2001
  2. Oxford Dictionary of Opera, ed. John Warrack and Ewan West, Oxford University Press 1992

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads