Самацэнзура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Самацэнзура — адмысловае самаабмежаванне аўтара ў абнародаванні пэўнай інфармацыі. Прычыны самацэнзуры могуць быць такімі:
- уласныя погляды аўтара на мараль;
- маральныя прадстаўленні грамадства аб дапушчальнасці ці недапушчальнасці публікацыі той ці іншай інфармацыі;
- магчымасць парушэння пэўных цэнзурных правілаў;
- пагроза страты рабочага месца, патэнцыяльнага заробку ці кліентаў, выкліканая публікацыяй таго, што можа не спадабацца пэўным уплывовым асобам альбо кліентам.
Змест і характар інфармацыі, якую аўтар вырашае не публікаваць можа быць розным. Гэта могуць быць пэўныя падрабязнасці прыватнага жыцця як самога аўтара, так і іншых асоб, якія ён ці яна лічыць недапушчальнымі для агалоскі. Таксама гэта можа быць інфармацыя, якая можа выклікаць абурэнне і непаразуменне іншых. Напрыклад, у многіх культурах лічыцца недапушчальным, калі станоўчы персанаж мастацкага твору ўжывае наркотыкі ці з'яўляецца гомасэксуалістам, і аўтар можа адмовіцца ад развіцця такога сюжэту. Нярэдка інфармацыя падвергнутая самацэнзуры можа быць напісана "у стол" ці распаўсюджвацца сярод найбольш даверанных сяброў.
Найбольшую ўвагу даследчыкаў цэнзуры и праваабаронцаў прыцягваюць сітуацыі, калі самацэнзура звязана з палітыкай. Самымі распаўсюджанымі з'яўляюцца выпадкі адмовы ад абнародавання крытыкі дзеянняў ўлады ці нязгоды з яе рашэннямі ў краінах з таталітарным ці аўтарытарным рэжымам. Але на самой справе палітычная самацэнзура магчыма і ў краінах, дзе правы грамадзян на свабоду слова, друку і пераканні парушаюцца адносна рэдка. У сучаснай Расіі многія палітычныя апаненты ўлады адносна свабодна крытыкуюць яе ў СМІ, што сведчыць аб значнай дэмакратызацыі грамадства ў параўнанні з сітуацыяй у былым СССР. Але ў адным з сваіх тэлевыступленняў расійскі гумарыст М. Задорнаў заявіў, што кіраўніцтва пэўных сродкаў масавай інфармацыі не жадае даваць яму эфірны час па прычыне боязі канфліктаў з уладай і магчымасці згубіць свае рабочыя месцы[1].
Remove ads
Гл. таксама
- Блюзнерства
- Палітычная карэктнасць
- Самвыдат
- Цэнзура
- Табу
Зноскі
- М. Задорнов. Нас не оцифруешь (видео концерта)
Дадатковая інфармацыя
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads