Сан-Барталамеа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Са́н-Барталаме́а (лац.: Sancti Bartholomaei in Insula) — тытулярная базіліка на востраве Тыберына, у Рыме.
Царква была пабудавана па загаду імператара Атона III у 1000 годзе на месцы антычнага храма Эскулапа. Царква некалькі разоў рэстаўрыравалася, у тым ліку ў 1583 г. пад кіраўніцтвам Марціна Лонгі мал. пасля паводкі. Пасля рэстаўрацыі ў 1624 годзе царква набыла сваё цяперашняе аблічча. Рэстаўрацыйныя працы ў барочным стылі ўнутры царквы праводзіліся ў 1720—1739 гг., у 1852—1865 гг. унутранае ўбранне перароблена ў стылі гістарызму. Сярод калон знаходзяцца 4 скульптуры: Збавіцеля, св. Адальберта Пражскага, апостала (магчыма св. Варфаламея) і Атона III.
У 2002 годзе Папа Ян Павел II прысвяціў Сан-Барталамеа новым мучанікам XX стагоддзя.
Remove ads
Тытулярная царква
Царква Святога Варфаламея з’яўляецца тытулярнай царквой, кардыналам-святаром з тытулам царквы Святога Варфаламея з 21 лютага 1998 года, з’яўляецца амерыканскі кардынал Фрэнсіс Юджын Джордж.
Зноскі
- catalogo.beniculturali.it — 2014.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

