Свята-Троіцкая царква (Ляшчынава)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм на хутары Ляшчынава Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.

Хуткія факты Свята-Троіцкая царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў пачатку 20 ст. з дрэва як стараабрадніцкая.

Архітэктура

Помнік архітэктуры мадэрна. Вырашана базілікальным двух’ярусным аб’ёмам, накрытым двухсхільным дахам. Над фасадам узведзена чатырохгранная шатровая званіца, завершаная макаўкай. Уваход вылучаны кансольным двухсхільным казырком. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах, апяразаны разнымі зубчастым фрызам і падзорам.

Інтэр'ер

Малітоўная зала падзелена на 3 рознай вышыні нефы гранёнымі слупамі, перакрыта плоскай столлю з адкрытай бэлечнай канструкцыяй, умацаванай вуглавымі падкосамі. Над унутраным прытворам размешчаны хоры з балюстрадай агароджай, якой вылучана і алтарная частка з паўкруглай вімай.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads