Святлана Яўгенаўна Богуш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Святлана Яўгенаўна Богуш (нар. 17 мая 1987, Мінск) — беларуская мовазнаўца, паэтка, перакладчыца.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 17 мая 1987 года ў Мінску. У 2010 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Беларуская філалогія». У 2011 годзе завяршыла навучанне ў магістратуры, у 2015 — у аспірантуры пры тым жа ўніверсітэце[1].
З 2016 да 2021 года працавала рэдактарам у аддзеле навуковых перыядычных выданняў упраўлення рэдакцыйна-выдавецкай работы БДУ. З 1 лістапада 2022 года працуе ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела сучаснай беларускай мовы[1]. З 2023 года — вучоны сакратар Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Асноўныя навуковыя інтарэсы — гісторыя беларускага мовазнаўства 1920-х гадоў, мова справаводства[1].
Творчасць
Святлана Богуш таксама вядомая як паэтка і перакладчыца. Перакладае са славацкай мовы. Яе пераклады друкаваліся ў часопісах «Arche», «Прайдзісвет», «Макулатура», «Дзеяслоў», «Верасень»[2].
Яна пераклала раман Рудольфа Слобады «Розум» (Мінск, 2012), а таксама вершы Лідзіі Вадкерці-Гаварнікавай, Норы Ружычкавай, Эвы Лукі, Петара Мачаўскага, што ўвайшлі ў анталогію сучаснай славацкай паэзіі «Палеміка з аптымізмам» (Мінск, 2014). Перакладала таксама творы Катарыны Куцбэлавай для зборніка аўтарак з Сярэдняй Еўропы «Чатыры» (Мінск, 2016)[2].
Разам з Петарам Мілчакам пераклала на славацкую мову зборнік беларускіх народных казак «Любоў здраду асіліць» (2020). У 2021 годзе выйшла яе кніга для дзяцей «Гарлачык для гусі» (Мінск, 2021)[2].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads