Секс-лялька

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Секс-лялька — сексуальная цацка, якая імітуе сексуальнага партнёра. У асноўным лялькі імітуюць жаночае цела, але ёсць і ўзоры, якія імітуюць цела мужчыны або нават жывёлы (авечкі, каровы).

Тыпы лялек

Самыя простыя лялькі — надзьмухальныя. Зробленыя яны, звычайна, з вінілу. Падабенства з чалавекам адаленае. У такіх лялек ёсць штучная похва або пеніс.

Больш складаныя лялькі зробленыя з латэксу. У іх праўдападобныя галовы, як у манекенаў, галовы і целы выглядаюць больш праўдападобнымі, чым у надзьмухальных лялек, рукі і ногі больш падобныя да чалавечых. Некаторыя мадэлі могуць напаўняцца цёплай вадой, для стварэння большага эфекту падабенства да чалавечага цела.

Thumb
Сіліконавая секс-лялька

Існуюць мадэлі, якія вырабляюць з сілікону. Падабенства да чалавека ў такіх лялек можа быць амаль ідэальным. Часам яны капіруюць рэальных людзей. У такіх лялек ёсць шкілет, зроблены з полівінілхларыду або металу, згінальныя суставы. Такія лялькі могуць прымаць розныя позы для здзяйснення сексуальных актаў. Такія лялькі больш цяжкія за таннейшых надзьмухальных.

Remove ads

Секс-робаты

У чэрвені 2006 года Хенрык Крыстэнсен з Еўрапейскай даследчай сеткі па робататэхніцы заявіў брытанскай Sunday Times, што «людзі будуць займацца сексам з робатамі праз бліжэйшыя пяць гадоў».[1]

Рэагуючы на бягучую распрацоўку «секс-робатаў» або «секс-ботаў», у верасні 2015 года Кэтлін Рычардсан з Універсітэта Дэ Манфорта і Эрык Білінг з Універсітэта Скаўдэ стварылі кампанію супраць секс-робатаў, заклікаючы забараніць стварэнне антрапаморфных секс-робатаў[2][3]. Яны сцвярджаюць, што ўвядзенне такіх прылад было б сацыяльна шкодным і прыніжальным для жанчын і дзяцей.[4]

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Habershon, Ed; Woods, Richard (2006-06-18). No sex please, robot, just clean the floor — Times Online. The Times. London. Архівавана з арыгінала 17 мая 2008. Праверана 2010-05-23.
  2. Campaign launched against 'harmful' sex robots. CNBC (15 верасня 2015).
  3. Justin Wm. Moyer. Having sex with robots is really, really bad, Campaign Against Sex Robots says. Washington Post (15 верасня 2015).
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads